Брэм Стокер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Брэм Стокер
Bram Stoker
Фатаздымак Брэма Стокера, прыкладна 1912
Фатаздымак Брэма Стокера, прыкладна 1912
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Abraham Stoker
(Абрагам Стокер)
Нарадзіўся 8 лістапада 1847
Клонтарф, Дублін, Ірляндыя
Памёр 20 красавіка 1912 (64 гады)
Лёндан, Англія
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік
Напрамак віктарыянская літаратура
Жанр гатычны раман, любоўная гісторыя
Значныя творы «Дракула»
Wikisource-logo.svg Творы ў Вікікрыніцах
http://www.bramstoker.org/

Абрагам «Брэм» Стокер (па-ангельску: Abraham «Bram» Stoker, 8 лістапада 1847, Дублін, Ірляндыя — 20 красавіка 1912, Лёндан) — ірляндзкі пісьменьнік. Аўтар рамана «Дракула».

Зьмест

Біяграфія [рэдагаваць]

Абрагам «Брэм» Стокер нарадзіўся 8 лістапада 1847 году ў Дубліне. У дзяцінстве з-за хваробы ён да сямі год ня быў здольны паднімацца і хадзіць. Гэтая акалічнасьць пакінула сьлед у творчасьці пісьменьніка — граф Дракула, пэрсанаж яго галоўнага рамана, шмат часу праводзіць у сьне. Аднак, пераадолеўшы хваробу, Стокер падчас вучобы ва ўнівэрсытэце Дубліна быў добрым футбалістам і лёгкаатлетам.

Пасьля сканчэньня Трыніці-коледжа Стокер доўгі час працаваў на дзяржаўнай службе, адначасова выступаючы на старонках дублінскай газэты «The Evening Mail» як журналіст і тэатральны крытык. У гэты час у яго завязаліся сяброўскі стасункі з ангельскім акторам Генры Ірвінгам. У 1878 годзе Ірвінг прапанаваў Стокеру стаць дырэктарам-распарадчыкам тэатра «Ліцэюм» (Lyceum Theatre), і Стокер пераехаў у Лёндан. Цягам 27 год Стокер быў мэнэджэрам Ірвінга да самой сьмерці апошняга ў 1905 годзе. Стокер цяжка перажываў сьмерць сябра — зь ім здарыўся ўдар, і суткі ён не прыходзіў у сьвядомасьць.

Сяброўства зь Ірвінгам дапамагло Стокеру ўвайсьці ў вышэйшыя колы Лёндана і пазнаёміўся з Артурам Конан Дойлам і Джэймсам Ўістлерам. Стокер быў жанаты на Флорэнс Бэлкам, у якую быў закаханы Оскар Ўайльд.

Хоць Стокер зьяўляўся аўтарам мноства твораў, славу яму прынёс знакаміты раман «Дракула», апублікаваны ў 1897 годзе. Над раманам Стокер правёў восем год, вывучаючы эўрапейскі фальклёр і легенды пра вампіраў.

Брэм Стокер памёр у Лёндане 20 красавіка 1912 году з-за прагрэсіруючага паралюша.

Раманы і навэлі [рэдагаваць]

  • 1874 — Хрустальная чаша
  • 1875 — Праезд Прымроўз
  • 1879 — Абавязьніцтвы Мелкіх Клеркаў у Ірляндыі
  • 1890 — Перавал Зьмяі
  • 1895 — Скорбь Сатаны
  • 1897 — Дракула
  • 1902 — Тайна Мора
  • 1906 — Асабістыя ўспаміны пра Генры Ірвінга
  • 1907 — Скарб Сямі Зораў
  • 1909 — Дама ў Саване
  • 1911 — Логава Белага Чэрвя

Зборнікі апавяданьняў [рэдагаваць]

  • 1882 — Пад Заходам
  • 1914 — Госьць Дракулы і іншыя дзіўныя аповеды

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Брэм Стокерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў