Брэст (аэрапорт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

«Брэст» (Тэльмы новыя) — аэрапорт, разьмешчаны паблізу Берасьця.

Першая чарга аэрапорта была пабудаваная ў 1976 годзе, а з 1985 году функцыянуе аэравакзальны комплекс.

Аэрапорт першай катэгорыі, мае адну ўзьлётна-пасадачную паласу даўжынёй 2620 м і шырынёй 42 м, якая дазваляе прымаць цяжкія авіяляйнэры, узьлётная вага да 400 тон. У 1999 годзе аэрапорту прысвоены статус міжнароднага.

Аэрадром адносіцца да аэрадрома клясы «У» і ўваходзіць у аэрапорт IV клясы. Адкрыты для міжнародных палётаў. Дапушчаны да эксплюатацыі самалётаў Ан-24, Іл-76, Ту-154, Boeing-737, Boeing-757-200, Boeing-767-207870, А-310-200, А-310-300, і клясай ніжэй, а таксама гэлікоптэраў усіх тыпаў без абмежаваньняў. У аэрапорце маецца мытны склад часовага захоўваньня.

Аэрапортны комплекс прапускной здольнасьцю 4000 пасажыраў у гадзіну ўключае ў сябе камэры захоўваньня, мэдпункт, пакой «маці і дзіцяці», гасьцініцу на 5067 месцаў з аўтастаянкай.

Аэрапорт Брэст абслугоўвае самалёты авіякампаній штодня з 1.30 да 23.30.