Бубенная балонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бубенная балонка чалавека

Бубенная балонка (па-лацінску: Membrana tympani) — тонкая, непранікальная для паветра й вадкасьці мэмбрана, якая падзяляе вонкавае й сярэдняе вуха. Служыць для перадачы гукавых ваганьняў ува ўнутранае вуха, а таксама перашкаджае трапленьню ў бубенную паражніну іншародных целаў.

Маецца ў наземных хрыбетных (за выключэньнем хвастатых і бязногіх земнаводных). У людзей разьмешчана ў глыбіні вонкавага слыхавога праходу. Інэрвуецца галінамі бубеннага нэрва, якая ў сваю чаргу зьяўляецца галіной языкаглоткавай.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бубенная балонкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў