Бубен (абцягнуты абруч)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бубен

Бу́бен — ударны музычны інструмэнт нявызначанай вышыні гучаньня, які складаецца з скураной мэмбраны, нацягнутай на драўняны обруч. Да пэўных відаў бубнаў падвешаныя мэталічныя званочкі, якія пачынаюць зьвінець, калі выканаўца б’е па мэмбране бубна, трэ яе або трасе ўвесь інструмэнт.

Бубен, які ўжываўся ў паўднёваэўрапейскай музыцы з часоў крыжовых паходаў і ў заходняй сымфанічнай і духавой музыцы з 19 стагодзьдзя, быў створаны па ўзоры старажытнага ўдарнага інструмэнта, на якім на працягу тысячагодзьдзяў гралі на Блізкім Усходзе. Бубен падобнай канструкцыі, па якім б’юць калатушкай, выкарыстоўваецца ў якасьці магічнай прылады сыбірскіх і індзейскіх шаманаў.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Бубен (абцягнуты абруч)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах