Будапэшт
| Будапэшт | |||||
Парлямэнт |
|||||
|
|||||
| Насельніцтва (2009) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
1 712 210 3241,5 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 47°28′19″ пн. ш. 19°03′01″ у. д. / 47.47194° пн. ш. 19.05028° у. д.Каардынаты: 47°28′19″ пн. ш. 19°03′01″ у. д. / 47.47194° пн. ш. 19.05028° у. д. | ||||
|
Будапэшт на мапе Вугоршчыны
Будапэшт
|
|||||
Будапэ́шт (па-вугорску: Budapest) — сталіца й найбуйнейшы горад Вугоршчыны. Насельніцтва складае 1,712 мільёну жыхароў (2009). Горад месьціцца на рацэ Дунай.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Рымскі перыяд
Гісторыя Будапэшту налічвае больш за дзьве тысячы гадоў. Ужо ў I ст. да н. э. на яго месцы існавала буйнае кельцкае селішча Ак-Інк, а пасьля таго як гэта тэрыторыя ўвайшла ў склад Рымскай Імпэрыі, яно стала адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Панонія. Горад быў пераназваны ў «Аквінум» — ад слова «аква» — «вада», і даслоўна перакладаўся як «багатыя воды». Напэўна, таму што тут было мноства гарачых крыніц. Рымляне хутка заўважылі гаючыя ўласьцівасьці тутэйшай вады й пабудавалі мноства купалень, шматлікія шляхетныя патрыцыі прыязджалі сюды паправіць здароўе. Акрамя гэтага яны праклалі ў горадзе брукаваныя камянём дарогі, пабудавалі вежы, амфітэатры й умацаваньні, шматлікія зь іх захаваліся дагэтуль. На сёньняшні дзень у музэі «Аквінум» можна паглядзець на рэшткі гарадзкіх рымскіх збудаваньняў і багатую калекцыю археалягічных помнікаў.
У сярэдзіне IV стагодзьдзя рымлян выцесьнілі гуны й заснавалі ў гэтых месцах сваю імпэрыю. Вугорскія плямёны зьмянілі іх толькі ў самым канцы IX стагодзьдзя. На месцы былога рымскага Аквінуму вырас вугорскі горад Буда — менавіта ён стаў цэнтрам дзяржаўнасьці будучай дзяржавы. Залатым стагодзьдзем Буды звычайна лічаць XII—XV стагоддзі. З 1350 году Буда стала афіцыйнай рэзідэнцыяй вугорскіх каралёў. Тады тут вялося актыўнае будаўніцтва: быў пашыраны й перабудаваны сам замак, збудавана некалькі цэркваў, якія й цяпер прыцягваюць мноства турыстаў — напрыклад, царква сьв. Мацяша. Гэта гатычная царква — адна з галоўных славутасьцяў Будапэшту; яна, як і большасьць сярэднявечных сабораў на працягу цэлых стагодзьдзяў дабудоўвалася й перабудоўвалася.
[рэдагаваць] Нашэсьце татара-манголаў
Татара-мангольскае нашэсьце было для маладой краіны гэтак жа разбуральна, як і для Расеі: горад Буда быў цалкам разбураны. Пасьля вызваленьня ў сярэдзіне XIII стагодзьдзя на Прыгоннай гары быў збудаваны ўмацаваны замак — менавіта яго й сталі цяпер называць Будай. А раён былога Аквінуму й горад, які вырас там, з тых часоў завецца Абудай ці па-іншаму Старой Будай. На процілеглым беразе Дунаю неўзабаве паўстала яшчэ адно селішча, якое атрымала назву Пэшт, там сяліліся галоўным чынам купцы й рамеснікі. Да другой паловы XIX стагодзьдзя так і існавала тры гарады — Буда, Абуда й Пэшт. Толькі ў 1873 годзе адбылося аб’яднаньне іх у адзін горад, які атрымаў назву Будапэшт. Пэшт стаў культурным, палітычным і гандлёвым цэнтрам краіны, а Буда гістарычным раёнам.
[рэдагаваць] Пад уладаю туркаў
Напачатку XVI стагодзьдзя Вугоршчына была заваявана туркамі. Для гораду гэта быў сумны час — каралеўскі палац быў разбураны, а царква сьв. Мацьяша пераўтворана ў мячэт. Але туркі ня толькі руйнавалі, яны яшчэ й будавалі. Ім спадабаліся тутэйшыя тэрмальныя крыніцы, і ў часы іх валадарства шматлікія старыя купальні былі перабудаваныя, а таксама пабудавана дзевяць новых. На жаль, пабудаваныя ў Пэшце купальні не захаваліся, да нас дайшлі толькі зьвесткі пра іх.
[рэдагаваць] У складзе Аўстра-Вугоршчыны
У 1686 годзе Вугоршчына вызвалілася ад турэцкага валадарства й увайшла ў склад Аўстра-Вугоршчыны. Пры Габзбургах быў адноўлены Каралеўскі палац, у ім зьмясьцілася рэзыдэнцыя эрцгерцагаў. Зрэшты, у гэты пэрыяд актыўна развіваўся й рос галоўным чынам гандлёвы Пэшт. Зь сярэдзіны XIX ст., калі была адменена забарона габрэям сяліцца ў горадзе, тут утварылася значная габрэйская абшчына. Сынагога, пабудаваная ў Пэшце ў 1859 годзе, зьяўляецца самай вялікай у Эўропе. У 1873 годзе зьявілася электрычнае асвятленьне на вуліцах гораду, а ў 1887 годзе па іх быў пушчаны першы трамвай.
Асабліва актыўнае будаўніцтва вялося на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў. Вугоршчына тады пышна адзначала «Тысячагодзьдзе здабыцьця Радзімы»: роўна за тысячу гадоў да гэтага першыя мадзьярскія плямёны абгрунтаваліся на Дунаі.
З 1885 па 1906 год узводзіўся велічны будынак Парлямэнту. Цяпер вялізарны нэагатычны Парлямэнт — адна з галоўных «візытных картак» Будапэшту: ён зьвернуты фасадам да Дунаю і нібыты парыць над ракой, падпарадкоўваючы сабе атачальныя прасторы.
У 1905 годзе скончана будаўніцтва Сабора сьв. Іштвана (Святы Іштван – гэта як бы вугорскі «Ўладзімер Чырвона Сонейка» - кіраўнік, зь імем якога злучаюць пачатак дзяржаўнасці й прыняцьце хрысьціянства).
У тыя ж гады было створана адно з найпрыгажэйшых збудаваньняў цяперашняй Буды — так званы «Рыбацкі бастыён». Гэты пышны беласьнежны будынак, які заснаваны на месцы былога рыбнага рынку. Цяпер бастыён зьяўляецца чымсьці накшталт гіганцкай назіральнай пляцоўкі, бо зь яго галерэй адкрываецца пышны выгляд на Дунай і Парлямэнт з аднаго боку й на царкву сьв. Мацьяша зь іншай.
Да сьвята «Тысячагодзьдзя здабыцьця Радзімы» ў Будапэшце быў пабудаваны яшчэ адзін аб’ект — найстарэйшае ў Эўропе мэтро, першы напрамак якога быў пушчаны ў 1886 годзе.
[рэдагаваць] Дзьве вайны — адзін горад
Перад самай Першай сусьветнай вайной былі збудаваны знакамітыя купальні «Сечані». Купальні выдатна функцыянуюць дагэтуль, а цёплая вада адтуль абагравае таксама гарадзкі заапарк, які разьмешчаны побач. Заапарк Будапэшту, які функцыянуе зь сярэдзіны XIX ст., таксама лічыцца адным з самых старых у Эўропе. Горад значна пацярпеў падчас Другой сусьветнай вайны ад бамбаваньняў. Былі разбураны ўсе масты й велізарная колькасьць будынкаў, папакутавалі шматлікія гістарычныя збудаваньні. Аднаўленьне вялося на працягу ўсёй другой паловы мінулага стагодзьдзя, і цяпер горад Будапэшт ізноў паўстае перад намі ва ўсёй сваёй прыгажосьці, прыцягваючы мноства турыстаў з усіх краін сьвету.
[рэдагаваць] Раёны гораду
- Раён I — гэта невялікая частка цэнтральнай Буды (заходняя), уключаючы Будайскую крэпасьць.
- Раён II — таксама частка Буды (паўночны ўсход)
- Раён III — распасьціраецца ўздоўж паўночнай часткі Буды
- Раён IV — знаходзіцца ў Пэшце (усходняя й паўночная часткі)
- Раён V — знаходзіцца ў самым цэнтры Пэшту
- Раёны VI, VII, VIII і IX — знаходзяцца да ўсходу й поўдню
- Раён X — разьмешчаны яшчэ ўсходней, таксама ў Пэшце
- Раёны XI і XII — разьмешчаны ў Будзе, да поўначы.
- Раёны XIII, XIV, XV, XVI, XVII, XVIII, XIX і XX (галоўным чынам, вонкавыя часткі горада) — утвараюць паўкола ў паўднёвай частцы Будапэшту
- Раён XXI — распасьціраецца ўздоўж Дуная (паўночны ўскраек выспы Чэпель) у паўднёвы бок
- Раён XXII — знаходзіцца на паўднёвым захадзе Буды
- Раён XXIII — гэта паўднёвая ўскраіна Пэшту
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Будапэшт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Metro lines, suburban railway- and tramway network in Budapest
- Budapest public transport map
- Budapest info and Hotel guide
| Сталіцы Эўропы | |
|---|---|
|
Амстэрдам · Андора ля Вэлья · Анкара · Астана · Атэны · Баку · Браціслава · Брусэль · Будапэшт · Бухарэст · Бэрлін · Бэрн · Бялград · Вадуц · Валета · Варшава · Ватыкан · Вена · Вільня · Дублін · Ерэван · Загрэб · Кіеў · Кішынёў · Капэнгаген · Лісабон · Лёндан · Любляна · Люксэмбург · Мадрыд · Менск · Манака · Масква · Нікасія · Осьлё · Парыж · Падгорыца · Прага · Рэйк’явік · Рыга · Рым · Сан-Марына · Сараева · Скоп’е · Сафія · Стакгольм · Талін · Тбілісі · Тырана · Хэльсынкі
|
|
| Іншыя тэрыторыі | |
| Непрызнаныя дзяржавы | |
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |