Буда (будызм)
Буда (Санскрыт: बुद्ध, літаральна — «які абудзіўся», «абуджаны», «асьветлены») ў Навуцы Абуджанага — які дасягнуў «абуджэньня» (бодхі).
| Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
Зьмест |
Значэньне тэрміна [рэдагаваць]
Сідхартха Гаўтама (пазьней Буда Шак’ямуні — мудрэц з роду Ш’якаў), які дасягнуў «абуджэньня» каля двух з паловай тысячаў год таму, традыцыйна ня лічыцца будыстамі ані першым, ані апошнім будам. З пункту гледжаньня клясычнае будыйскае дактрыны будам зьяўляецца кожны, хто адкрыў Дхарму (Праўду) і дасягнуў абуджэньня пасродках назапашваньня дастатковае колькасьці станоўчай кармы. У гісторыі космасу было мноства падобных істотаў. Такім чынам, Гаўтама Буда (вядомы пад рэлігійным імём Сак’ямуні) зьяўляецца адным са зьвеньняў у шэрагу будаў, што працягваецца з далёкага мінулага да далёкай будучыні. Яго непасрэдным папярэднікам быў буда Дыпанкара, у той час як буду, які павінен зьявіцца ў будучыні, называюць Майтрэям.
Гістарычны Буда ўяўляе сабой ня бога ці збаўцу, але настаўніка, які здольны распакорыць чалавека з сансары (кола перанараджэньняў).
Апісаньне паводле будыйскіх тэкстаў [рэдагаваць]
Словы з будыйскіх пісаньняў, якія датычаць апісаньня Буды:
- Цяжка знайсьці цалкам разьвітага, сапраўднага чалавека (Буду). Не паўсюль ён нараджаецца. Дзе народзіцца такі мудрэц, там народ шчасьліва квітнее. (Словы Буды Шак’ямуні з Дхамапады, 193 верш)
- З усіх сьцежак найлепшай ёсьць Васьмёркавая Сьцежка; з усіх праўдаў найлепшымі ёсьць Чатыры Шляхетныя Праўды; з усіх рэчаў найлепшай ёсьць свабода ад жаданьняў; з усіх людзей найлепшым ёсьць Той Хто Бачыць (Буда) (Словы Буды Сак’ямуні з Дхамапады, 273 верш)
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Буда (будызм) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па рэлігіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |