Будзівід
Будзівід (1240-я—1295) — вялікі князь літоўскі з пачатку, відаць, разам з старэйшым братам Будзікідам (1282—1290), а пасьля самастойна (1292—1295[1]).
Упершыню згадваецца разам з Будзікідам у Іпацьеўскім летапісе пад 1289 годам, калі яны перадалі Ваўкавыск валынскаму князю Мсьціславу Данілавічу, каб падтрымліваць зь ім мір. Пасьля згадваецца ў хроніцы Пятра з Дусбурга ў 1291 годзе як «Pucuwerus rex Lethowie», калі паслаў войска на чале са сваім сынам Віценям супраць палякаў у Берасьцейскую зямлю. Ю. Пузына атаясамлівае гэтага Пукувера з адным з князёў згаданых у Іпацьеўскім летапісам пад 1289 годам — Будзівідам.[2]
Праз шрыфт друкаванага выданьня 17 стагодзьдзя хронікі Дусбурга маецца яшчэ два варыянты чытаньня імя князя — Putuwerus і Lutuwerus. Lutuwerus ня згадваецца больш ні ў якіх слушных крыніцах, толькі Тэадор Нарбут згадвае яго пад імем Lutawor прыводзячы фантастычныя зьвесткі, спасылаючыся на Раўданскі рукапіс і нейкія паданьні[3]. Відаць на падставе гэтых зьвестак Адам Міцкевіч у сваім творы «Гражына» адным з герояў выводзіць князя Літавора, у якога набліжаным баярынам нібы быў продак аўтара Рымвід.
Меў сыноў Віценя, Гедзіміна, Воіна і Фёдара[4].
| Папярэднік Будзікід |
Вялікі князь літоўскі 1292—1295 |
Наступнік Віцень |
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Мн.: Беларуская навука, 1998. С. 231.
- ^ Puzyna J. Kim był i jak sie naprawdę nazywał Pukuwer ojciec Giedymina // Ateneum Wileńskie. T. 10. 1935. S. 1—43.
- ^ Narbutt T. Dzieje starożytne narodu Litewskiego. T. 4. — Wilno: A. Marcinowski, 1838. — S. 310—313.
- ^ Валерый Пазднякоў. Будзівід // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 351.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
|
||||||||||