Будзішчапалескі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бу́дзішчапале́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Будзішча Палескае.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 красавіка 1919 году створаны ў складзе Палескай (з 9 траўня 1923 году — Сьвяцілавіцкай) воласьці Гомельскага павету Гомельскай губэрні РСФСР; з 8 сьнежня 1926 году ў складзе Сьвяцілавіцкага (з 4 жніўня 1927 году — Чачэрскага) раёну Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці БССР[1].

У 1939 годзе сельсавет перайменаваны ў Будзішчанскі ў сувязі зь перайменаваньнем адміністрацыйнага цэнтру Будзішча Палескае ў Будзішча.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]