Будслаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гэта артыкул пра вёску. Калі вас цікавіць пасёлак, глядзіце Будслаў.
Будслаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі
Першыя згадкі: 1504
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Будслаўскі
Вышыня: 177 м н. у. м.
Насельніцтва: 721 (1996)
Колькасьць двароў: 300
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222510
Аўтамабільны код: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°47′ пн. ш. 27°28′ у. д. / 54.783° пн. ш. 27.467° у. д. / 54.783; 27.467Каардынаты: 54°47′ пн. ш. 27°28′ у. д. / 54.783° пн. ш. 27.467° у. д. / 54.783; 27.467
Будслаў на мапе Беларусі
Будслаў
Будслаў
Будслаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Бу́дслаў — вёска ў Беларусі, на рацэ Сэрвач. Цэнтар сельсавету Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 721 чал. (1996). Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад Даўгінава, за 16 км на паўночны ўсход ад Крывічаў, за 26 км на паўночны ўсход ад Княгініна, за 12 км на поўнач ад шашы Р29, за 6 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Будслаў.

Будслаў — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), адзін з рэлігійных цэнтраў рэгіёну. Да нашага часу ў мясцовым касьцёле захоўваецца цудоўны абраз Божай Маці, адна з найбольш шанаваных каталіцкіх сьвятыняў Беларусі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Будслаў» утварыўся ад славянскай мянушкі Будслаў, што ў сэнсавым значэньні адпавядае «майстру-будаўніку». Паводле паданьня, мястэчка сьпярша мела назву Слаўная Буда.

У гістарычных крыніцах таксама згадваецца як Буда, Буцлаў, Будцлаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра Будслаў датуецца 1504 годам, калі вялікі князь Аляксандар перадаў паселішча віленскім манахам-бэрнардынам. У 1560 яны пакінулі Будслаў, аднак у 1589 вярнуліся сюды і збудавалі драўляны касьцёл, асьвечаны ў 1591 пад тытулам Наведваньня Найсьвяцейшай Панны Марыі. Ваявода менскі Ян Пац ахвяраваў бэрнардынам абраз Маці Божай, падараваны яму Папам Клімэнтам VIII[1].

28 жніўня 1633, дзякуючы ахвяраваньням а. Фларыяна Калецкага, гвардыяна Віленскага кляштару бэрнардынаў, а таксама сродкам гетмана польнага Яна Кішкі і радзіны Далмат-Ісакоўскіх, у Будслаўскай рэзыдэнцыі заклалі першы камень мураванага касьцёла. 9 ліпеня 1643 адбылося асьвячэньне новай бажніцы.

6 кастрычніка 1732 кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў Будславу статус мястэчка. У 1756 пры кляштары бэрнардынаў адкрылася музычная школа на 25 вучняў. 29 ліпеня 1767 у мястэчку заклалі першы камень новай мураванай базылікі, урачыстае асьвячэньне якой адбылося 7 верасьня 1783. У 1790 на сродкі кляштару збудавалі цагляны шпіталь для бедных, у 1793 адкрылася 2-клясная пачатковая школа на 40 вучняў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Будслаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце. З 1848 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Аскеркаў. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады зачынілі кляштар бэрнардынаў. Штуршком да разьвіцьця Будслава паслужыла пракладаньне ў 1907 чыгуначнай лініі паміж Полацкам і Маладэчна, што выклікала адкрыцьцё адпаведнай станцыі за 2 км ад вёскі.

У Першую сусьветную вайну ў Будславе разьмяшчаўся штаб 2-й расейскай арміі Заходняга фронту, якая рэалізоўвала асноўныя задачы пры правядзеньні Нарачанскай апэрацыі 1916 году. Цягам 19171919 у мястэчку дзейнічала Будслаўская беларуская гімназія, зачыненая польскай акупацыйнай адміністрацыяй.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Будслаў апынуўся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. За польскім часам у мястэчку працавалі гмінная ўправа, млын, лесапільня, аптэка, банк, карчма; у панядзелкі праводзіліся кірмашы.

У 1939 Будслаў увайшоў у БССР, дзе ў 1940 зрабіўся цэнтрам сельсавету Крывіцкага, з 1962 Мядзельскага раёнаў.

2 ліпеня 1992 адбылася першая адноўленая пілігрымка да абраза Маці Божай Будслаўскай. 2 ліпеня 1996 арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі перадаў папскую булу, у якой Маці Божая Будслаўская абвяшчалася патронкай Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі, г.зн. Беларусі. У 1998 кардынал Казімер Сьвёнтак каранаваў цудоўны абраз Маці Божай Будслаўскай папскімі каронамі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1859 — 485 чал., 68 двароў[2]
  • 1868 — 259 чал., 48 двароў
  • 1885 — 327 чал., 50 двароў
  • 1907 — 435 чал., 61 двор
  • 1921 — 626 чал., 116 двароў[3]
  • 1970 — 859 чал., 318 двароў
  • 1996 — 721 чал., 300 двароў
  • 1997 — 718 чал., 302 двары[4]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Будславе працуюць лясьніцтва, сярэдняя школа, дом культуры, камбінат побытавага абслугоўваньня, аддзяленьне сувязі.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будслаўскі абраз Маці Божай

У Будславе месьціцца цудоўны абраз Божай Маці — адзін з найбольш шанаваных каталіцкіх абразоў Беларусі.

Помнікі архітэктуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Палац Аскеркаў (XVIII ст.)

Вядомыя выхадцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ В. М. Князева. Будслаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 115.
  2. ^ Budsław // Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў(пол.). Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. S. 261.
  3. ^ В. М. Князева. Будслаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 116.
  4. ^ Памяць: Гісторыка-дакумэнтальная хроніка Мядзельскага раёну. Менск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. ISBN 985-11-0107-9

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Будслаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў