Будыйскія ўказаньні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адна са сьпіцаў Кола Дхамы сымбалізуе Слушны Чын Шляхетнае Васьмёркавае Сьцежкі

Указаньні Абуджанага - збор парадаў альбо рэкамендацыяў для неасьветленых асобаў, прытрымліваньне якіх дазваляе пазьбегнуць негатыўнай камы (наступстваў неадпаведных дзеяньняў). Замест слова "наказы" альбо "запаведзі" ўжываецца слова "ўказаньні", паколькі маюць яны характар дабравольнага абавязаньня. Буда казаў, што добра іх прытрымлівацца, аднак нікому ня могуць быць навязаныя.

Указаньні адносяцца да Слушнага Чыну, чацьвёртага асьпекта Шляхетнай Васьмёркавай Сьцежкі.

Першая Будыйская Запаведзь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад адбіраньня жыцьця.

У адрозьненьні ад рэлігіяў, дзе запаведзь "не забівай" адносіцца толькі да чалавека, Будыйская запаведзь мае на ўвазе кожную істоту, якая мае цела, кожнае стварэньне, якое здольна адчуваць. Словы Буды з Дхамапады:

Тых, што не награмаджваюць рэчы й разумныя што да харчаваньня, якіх мэтай зьяўляецца Пустка, нічым не абумоўленая свабода - іх шляхоў, так як сьлядоў птушак у паветры, ня ўдасца дасачыць. (92 верш)
Усе дрыжаць, калі бачаць узьнесены кій.
Усе баяцца сьмерці.
Беручы самаго сябе за прыклад,
Не належыць удараць іншых
ані выклікаць, каб былі бітыя. (129)
Усе дрыжаць, калі бачаць узьнесены кій.
Жыцьцё дорага кожнаму.
Беручы самаго сябе за прыклад,
Не належыць удараць іншых
ані выклікаць, каб былі бітыя. (130)
Тыя з вучняў Гатамы, якія ўдзень і ўначы бесьперастанку раскашоўваюцца невыкліканьнем крыўды ніводнай істоце, заўсёды будзяцца шчасьліва. (300)
Для сьвятога чалавека няма лепшае рэчы, чым калі ўстрымлівае свой розум ад рэчаў, якія дорагі зямному сэрцу. На колькі разбураецца сама думка ўчыненьня некаму крыўды, на столькі згасае цярпеньне. (390)
Хто вызваліўся ад гвалту ў стасунку да любой жывой істоты, і слабой, і моцнай, хто ані не забівае, ані не выклікае забіцьця іншымі - таго заву сьвятым чалавекам. (405)
У адлеглых часах існавалі толькі тры хваробы: жаданьне, голад і сапсаваньне; але з прычыны забойстваў жывёлаў яны павялічыліся да дзевяноста васьмі. (Словы Буды з Сута Ніпата, 311)
Спадару Таямніцаў!
Першасная мудрасьць усёведаючага зацьвітае з кораня спачуваньня. (Словы Буды з Сутры Ўказаньня Таямніцаў Татхагаты)

Перакладаючы дадзеныя радкі на сучасную мову, Першая Будыйская Запаведзь азначае, у тым ліку, быць вэганам: ня толькі ўласнаруч не забіваць жывых істотаў ("не належыць удараць іншых"), але і не выкарыстоўваць прадукты атрыманыя ў выніку забойства: трупы, органы, мускулатура, скура і г.д. ("ані выклікаць, каб былі бітыя").

Пяць Указаньняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад адбіраньня жыцьця.
  2. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад браньня таго, што ня дадзена.
  3. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад злога (неадпаведнага, няправільнага) сэксуальнага чыну.
  4. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад неадпаведнай мовы.
  5. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад спажываньня ап’яняльных напояў і наркотыкаў, якія праводзяць да неразважлівасьці.

Прытрымліваньне прынамсі Пяці Ўказаньняў, а таксама прыняцьце прыстанішча ў Трох Каштоўнасьцях (Трох Прыстанішчах: Абуджаны, Дхама - Яго Навука і Сангха - супольнасьць мніхаў) адрозьнівае вучня Буды ад небудыста.

"Вучыцеся, навучайце і практыкуйце разам. Не марнуйце часу і не паслабляйце розуму бязчыннасьцю ані спрэчкамі. Радуйцеся кветкам Асьвятленьня і зьбірайце плады, якія знаходзяць тыя, што йдуць ўласьцівай сьцежкай.

Ідучы гэтаю сьцежкаю, займеў навукі, якія вам перадаваў. Прытрымлівайцеся іх і захоўвайцеся згодна зь імі ў любых абставінах.

Калі імі пагарджаеце - гэта значыць, што мяне ніколі не спаткалі - нягледзячы на тое, што зараз знаходзіцеся поруч са мной. Але калі прымаеце мае ўказаньні, знаходзіцеся блізка мяне, нават калі прыбываеце на адлегласьці." (З апошняга навучаньня Абуджанага)

Восем Указаньняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад адбіраньня жыцьця.
  2. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад браньня таго, што ня дадзена.
  3. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад сэксуальнай актыўнасьці.
  4. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад неадпаведнай мовы.
  5. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад спажываньня ап’яняльных напояў і наркотыкаў, якія праводзяць да неразважлівасьці.
  6. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад прыняцьця ежы ў неадпаведным часе (належыць прымаць пасілак адзін раз на дзень да палудня).
  7. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад танцаў, сьпеваў, музыкі, наведваньня забаўляльных мерапрыемстваў, нашэньня гірляндаў, выкарыстаньня парфумаў і касьметыкі для ўпрыгожваньня цела.
  8. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад выкарыстаньня высокіх альбо вялікіх (люксусовых) ложкаў.

Другасныя Ўказаньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мніхі прытрымліваюцца дадаткова шэрагу ўказаньняў, большасьць зь якіх зьяўляецца разьвіцьцём альбо паглыбленьнем Васьмі Ўказаньняў. Трэцяе Ўказаньне для мніха азначае нават не датыканьне да жанчыны. Мніхі вучацца шанаваць жанчынаў і трактаваць старэйшых як матак, равесьніцаў як сёстраў, дзяўчынаў як дачок. Акрамя таго мніхі не карыстаюцца грашыма ("золатам і срэбрам"), прытрымліваюцца шэрагу правілаў этычнага захаваньня.

Да цярпеньня праводзіць таксама позьняя пара начнога адпачынку.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чатыры Шляхетныя Праўды

Шляхетная Васьмёркавая Сьцежка

Вэганства