Бужумбура
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Бужумбура | |||
|
|
|||
| Горад з | 1889 | ||
| Насельніцтва | 300 000 | ||
| Часавы пас - улетку |
САТ +1 |
||
Бужумбу́ра (Bujumbura, Usumbura) – сталіца і самы вялікі горад Бурунды. Насельніцтва складае каля 300 тыс. чалавек. Горад разьмяшчаецца на ўзьбярэжжы возера Танганьіка. Бужумбура зьяўляецца эканамічным, транспартным, палітычным цэнтрам краіны. Назва “бужумбура” перакладаецца як “кірмаш, на якім гандлююць бульбай”.
Бужумбура пераўтварыўся ў горад з малой вёскі пасьля таго, як тут быў пабудаваны нямецкі вайсковы форт у 1889 годзе. Назва горада зьмянілася з Усумбура на Бужумбура пасьля атрыманьня Бурунды незалежнасьці ў 1962 годзе. Пасьля гэтага горад пераўтварыўся ў месца вайсковых сутыкненьняў паміж вайсковымі групоўкамі хуту і тутсі. У горадзе існуюць прадпрыемствы па вытворчасьці цэмэнту, тэкстылю і мыла. На ўзьбярэжжы возера ёсьць вялікі порт, праз які ідзе імпарт краіны.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Бужумбура — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў