Букавіна
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Букавіна — гістарычная назва (з XV стагодзьдзя) тэрыторыі, якая ўключае сучасную Чарнавіцкую вобласьць Украіны (Паўночная Букавіна) і вобласьць Сучава ў Румыніі (Паўднёвая Букавіна).
У X—XI стагодзьдзях у складзе Кіеўскай Русі, у XII—XIII стагодзьдзях у Галіцка-Валынскім княстве, з сярэдзіны XIV стагодзьдзя ў Малдаўскім княстве, з XVI стагодзьдзя ў складзе Турэччыны, а з 1774 году ў Аўстра-Вугоршчыне. У лістападзе 1918 году Букавіна адышла да Румыніі. У жніўні 1940 году Паўночная Букавіна уключана ў склад Украіны.
Букавіна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў