Букча
| Букча | |
| Першыя згадкі: | 16 стагодзьдзе |
| Вобласьць: | Гомельская |
| Раён: | Лельчыцкі |
| Сельсавет: | Букчанскі |
| Вышыня: | 150 м н. у. м. |
| Насельніцтва: | 891 (2000) |
| Колькасьць двароў: | 388 |
| Тэлефонны код: | +375 2356 |
| Паштовы індэкс: | 247856 |
| Аўтамабільны код: | 3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°45′11.6″ пн. ш. 27°40′35″ у. д. / 51.753222° пн. ш. 27.67639° у. д.Каардынаты: 51°45′11.6″ пн. ш. 27°40′35″ у. д. / 51.753222° пн. ш. 27.67639° у. д. |
|
Букча на мапе Беларусі
Букча
|
|
Бу́кча[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 18 км на паўночны захад ад шашы Р36, за 14 на паўночны ўсход ад Радзівілавічаў, за 12 км на паўднёвы захад ад Тонежу. Букча ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Букчанскага сельсавету, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Прыбалавічы».
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Вядома па пісьмовых крыніцах XVI ст. як прыватнае сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага.
У ліпені 1654 году казакі, наляцеўшы на вёскі і мястэчкі Тураўшчыны, «сялян мучылі, насьмерць забівалі, маёмасьць іх усю забіралі, іншыя вёскі агнём палілі…» Пазьней сюды прыходзіў казацкі полк нейкага Грышкі Чорнага. Чаркасы зьяўляліся тут і разам з маскоўскімі ратнікамі. У верасьні 1654 году на Тураўскую і Сьмядынскую (ніжэй па Прыпяці) воласьці напала маскоўскае войска. Паводле заявы тураўскага падстаросты Хведара Ляўковіча, чужынцы «ня толькі ў дамах сялянскіх што змаглі адшукаць забралі, але, сялян у лясах знаходзячы, некаторых насьмерць пазамучвалі…» 24 верасьня яны «да апошняй халупы» спалілі вёску і спустошылі дзясяткі іншых.[2]
3 1793 году ў складзе Расейскай імпэрыі, сяло Тонескай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
3 20 жніўня 1924 году цэнтар сельсавету.
[рэдагаваць] Насельніцтва
- 1886 год — 47 двароў, 259 жыхароў
- 1909 год — 128 двароў, 800 жыхароў
- 1917 год — 157 двароў, 913 жыхароў, у тым ліку 762 беларусы, 151 габрэй
- 1940 год — 220 двароў, 875 жыхароў
- 1970 год — 416 двароў, 1742 жыхары.
- 1998 год — 362 двары, 941 жыхар.
- 2000 год — 388 двароў, 891 жыхар
[рэдагаваць] Інфраструктура
Мэханічныя майстэрні, лясьніцтва, сярэдняя школа, дзіцячы сад, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, фэльчарска-акушэрскі пункт, 3 крамы.
[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Уваскрасенская царква
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4.
- ^ «Государев поход» 1655 // Г. Сагановіч. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — 144 с. ISBN 5-343-01637-5
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага раёна. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Букчанскі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету |
Букча
|
| Вёска | |
| Былая вёска | |
| Лельчыцкі раён | |
|---|---|
| Мястэчка | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |