Бук лясны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
European Beech.jpg
Fagus sylvatica

Бук лясны, эўрапейскі (Fagus sylvatica) — лістападнае дрэва сямейства букавых.

Дрэва вышынёй да 20 м, ствол прамы, дыямэтрам да 0,5 м. Лісьце яйкападобнае, суцэльнакрайняе, тычынкавыя кветкі ў суквецьцях, песьцікавыя — адзіночныя. Плод — трохгранны арэшак.

Радзіма — Заходняя Эўропа.

Інтрадукаваны на Беларусі ў ХІХ ст. Вырошчваецца як дэкаратыўны, прыдатны на азеляненьне ў паўднёва-заходніх рэгіёнах, добра пераносіць падстрыганьне. Цьвіце ў траўні.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бук ляснысховішча мультымэдыйных матэрыялаў