Булгур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук

Булгур (варыянты назвы bulgur, boulghoul, boulgour, bulghur, burghul, bulghul) — від крупаў, якія вырабляюцца найчасьцей з цьвёрдых гатункаў пшаніцы.

У працэсе вырабу пшаніца падлягае тэрмічна-воднай апрацоўцы, пасьля чаго высушваюцца (традыцыйна на сонцы) і як правіла ачышчаюцца ад вотруб'я. Пасьля гэтага зерне дробіцца да патрэбнага памеру.

Булгур распаўсюджаны ў міжземнаморскай кухні, у кухні Турцыі, краінаў Блізкага Ўсходу і Індыі. Выкарыстоўваецца ў прыгатаваньні плову, супоў, салатаў, у якасьці гарніру, а таксама для фаршаваньня. Высокая энергетычная каштоўнасьць булгуру робіць яго паўнавартаснай альтэрнатывай рысу і кус-кусу.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Булгурсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах