Булёнь-сюр-Мэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Булёнь-сюр-Мэр
Boulogne-sur-Mer
Булёнь-сюр-Мэр
Blason ville fr Boulogne-sur-Mer (Pas-de-Calais).svg
Герб Булёні-сюр-Мэр
Рэгіён: Нор-Па-дэ-Кале
Дэпартамэнт: Па-дэ-Кале
Плошча: 8,42 км²
Насельніцтва: 43 310 (2009)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Паштовы індэкс: 62200
Геаграфічныя каардынаты: 50°43′35″ пн. ш. 1°36′53″ у. д. / 50.72639° пн. ш. 1.61472° у. д. / 50.72639; 1.61472Каардынаты: 50°43′35″ пн. ш. 1°36′53″ у. д. / 50.72639° пн. ш. 1.61472° у. д. / 50.72639; 1.61472
Булёнь-сюр-Мэр на мапе Францыі
Булёнь-сюр-Мэр
Булёнь-сюр-Мэр
Булёнь-сюр-Мэр
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.ville-boulogne-sur-mer.fr

Булёнь-сюр-Мэр (па-француску: Boulogne-sur-Mer) — горад на поўначы Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Па-дэ-Кале рэгіёна Нор-Па-дэ-Кале. Насельніцтва складае 43 310, паводле дадзеных на 2009 год. Найбуйнейшы рыбалоўны порт Францыі й другі па колькасьці насельніцтва, пасьля Кале, горад дэпартамента Па-дэ-Кале.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Булёнь-сюр-Мэр разьмешчаны на беразе Ля-Манша, у 100 км на захад ад Лілю й у 215 км на поўнач ад Парыжа, у месцы ўпадзеньня ў праліў ракі Льян.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснавала горад кельцкае племя боі. Рымляне выкарыстоўвалі яго як асноўны марскі порт, які злучаў мацерыковую частку імпэрыі з Брытаніяй. Імпэратар Кляўдыюс у 43 годзе выкарыстаў Булёнь як апорную базу для арганізацыі ўварваньня ў Брытанію, і да 296 году паселішча было месцам базаваньня рымскага флёту ў Ля-Маншы.

У Сярэднявечча Булёнь была цэнтрам аднайменнага графства. Землі графства Булёнь былі аб’ектам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж Францыяй і Ангельшчынай, ангельцы валодалі горадам у 15541550 гадах. У 1550 годзе Булёнскі мір завяршыў вайну Ангельшчыны з Францыяй і Шатляндыяй, французы выкупілі горад за 400 тысяч крон.

У 1805 годзе ў раёне Булёні імпэратар Напалеон I разьмясьціў Вялікую армію, зьбіраючыся пачаць адсюль заваёву Ангельшчыны, але гэтым ягоным плянам не наканавана было спраўдзіцца. Падчас Другой сусьветнай вайны тут разьмяшчалася буйная ваенна-марская база нямецкага флёту, і ў чэрвені 1944 году горад падвергнуўся масіраванай бамбардзіроўцы авіяцыяй хаўрусьнікаў.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Структура занятасьці насельніцтва:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Булёнь-сюр-Мэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў