Бура
Бу́ра — працяглы й моцны вецер (хуткасьць — болей за 20 мэтраў за сэкунду), які ахоплівае вялікія прасторы, суправаджаецца разбурэньнямі на зямлі й моцным хваляваньнем на вадзе[1].
Зьмест |
Першапрычына [рэдагаваць]
Бура звычайна бывае пры праходжаньні глыбокіх цыклёнаў, зрэдку на хвастах (пэрыфэрыі) антыцыклёнаў у зоне значных ціскавых (барычных) зьменаў (градыентаў)[1], а таксама пры праходжаньні віхраслупа альбо мясцовай ці франтальнай навальніцы[2].
Вызначэньне буры [рэдагаваць]
Існуе спецыяльная шкала для вызначэньня буры сярод астатніх тыпаў вятроў — шкала Бофарта.
Згодна ёй хуткасьць прыземных вятроў пры буры прыраўноўваецца да 10 балаў (ці 25-28 мэтраў за сэкунду), моцная бура — адпаведна 11 балаў (29-32 мэтраў за сэкунду). Пры гэтым меньш моцны вецер у 8-9 балаў па шкале Бофарта абазначаецца як шторм ці моцны шторм, у той жа час моцны вецер у 12 балаў (болей 32 мэтраў за сэкунду) пазначаецца як гураган[2].
Характар [рэдагаваць]
На Беларусі можа назірацца ва ўсе месяцы году, але часьцей за ўсё ўвесну (сакавік, красавік) і ўвосень (кастрычнік, лістапад)[1].
Такія вятры звычайна бываюць пераважна паўднёвага й паўднёва-заходняга кірункаў (верагоднасьць — 50 адсоткаў).
Існуе наступнае часавае хваляваньне характара буры на адкрытых месцах:
- хуткасьць ветру 18—20 м/с — 1 раз у год
- хуткасьць ветру 20—23 м/с — 1 раз у 5 гадоў
- хуткасьць ветру 22—25 м/с — 1 раз у 10 гадоў
- хуткасьць ветру 23—27 м/с — 1 раз у 15 гадоў
- хуткасьць ветру 24—28 м/с — 1 раз у 20 гадоў
Абазначаны выпадкі хуткасьці ветру да 40 м/с.
Фіксаваньні [рэдагаваць]
- 17—18 студзеня 1955 бура зь вятрамі заходняга кірунку ахапіла ўсю Беларусь. Пружанская і Ваўкавыская мэтэастанцыі зафіксавалі хуткасьць ветру да 30 м/с. Значныя разбурэньні ў Гарадзенскай і Магілёўскай абласьцях.
- 3 жніўня 1959 года ў Слуцку зафіксаваны вецер хуткасьцю 40 м/с[3]
- 12 жніўня 1961 года ў Івацэвічах зафіксаваны вецер хуткасьцю 40 м/с[3]
- 8 ліпеня 1963 года ў Віцебску зафіксаваны вецер хуткасьцю 35 м/с[4]
- 18 красавіка 1967 года ў Докшыцах зафіксаваны вецер хуткасьцю 40 м/с[5]
- 30 чэрвеня 1968 года ў Докшыцах зафіксаваны вецер хуткасьцю 35 м/с[6]
- 2 лістапада 1969 года ў Докшыцах і на Шаркаўшчыне быў зафіксаваны вецер хуткасьцю 40 м/с[7]
- 10 сакавіка 1969 года ў Ашмянах зафіксаваны вецер хуткасьцю 35 м/с[8]
- 7 лютага 1970 года ў Пінску зафіксаваны вецер хуткасьцю 29 м/с[9]
- 22—23 кастрычніка 1971 бура з заходніх краёў захапіла ўсю Беларусь. Докшыцкая й Лепельская мэтэастанцыі зафіксавалі вятры хуткасьцю да 35 м/с. Была пашкоджаная сувязь і электрычнасьць.[1]
- 23 кастрычніка 1971 года ў Лепелі быў зафіксаваны вецер хуткасьцю 35 м/с[10]
- 9 верасьня 1971 года ў Бярэзані, Оршы, Ашмянах быў зафіксаваны вецер хуткасьцю 34 м/с[11]
- 10 сьнежня 1975 года ў Бярэзані й Езерышчах быў зафіксаваны вецер хуткасьцю 34 м/с[12]
- 29 траўня 1975 года на Шаркаўшчыне зафіксаваны вецер хуткасьцю 30 м/с[13]
- 13 студзеня 1976 года ў Горадне зафіксаваны вецер хуткасьцю 32 м/с[14]
- 10 ліпеня 1980 года на метэаралягічным пункце Палескі зафіксаваны вецер хуткасьцю 35 м/с[4]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б в г І. М. Балбуцкі. Бура // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. — С. 358—359
- ^ а б Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі. Тлумачальны слоўнік
- ^ а б Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — жнівень
- ^ а б Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — ліпень
- ^ Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — красавік
- ^ Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — чэрвень
- ^ Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — лістапад
- ^ Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — сакавік
- ^ Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — люты
- ^ Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — кастрычнік
- ^ Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — верасень
- ^ Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — сьнежань
- ^ Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — травень
- ^ Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — студзень
|
||||||||||||||