Бургаская вобласьць
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Бургаская вобласьць | |
| Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Баўгарыя |
| Адміністрацыйны цэнтар | Бургас |
| Насельніцтва | 422 458 |
| Плошча | 7 748,1 км² |
| Месцазнаходжаньне Бургаскай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Афіцыйны сайт | |
Бургаская вобласьць — вобласьць у Баўгарыі, зьяўляецца самай буйной з 28 вобласьцей краіны. Код транспартных сродкаў A.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфія
Вобласьць разьмешчана ў паўднёва-ўсходняй Баўгарыі. На ўсходзе яна мяжуе з Чорным морам на захадзе з вобласьцямі Сьлівенскай і Ямбалскай, на поўначы — Варнскай і Шуменскай, і на поўдні — з Турцыяй.
Бургаская вобласьць займае плошчу 7 748,1 км² і мае насельніцтва 422 458 ж. Геаграфічнае становішча вобласьці спрыяльнае для развіцьця марскога турызму. Асноўны турыстычны сэзон — лета.
[рэдагаваць] Насельніцтва
У вобласьці пражывае 423 547 тыс. жыхароў, з усяго ліку баўгары складаюць 338 625 (79,94%), туркі 58 636 (13,84%), 19 439 (4,58%) цыгане, і 6 847 (1,61%) жыхароў іншых нацыянальнасьцяў.
[рэдагаваць] Абшчыны
- Абшчына Айтос — у тым ліку Айтос
- Абшчына Бургас
- Абшчына Камена
- Абшчына Карнпбат
- Абшчына Малка-Тырнава
- Абшчына Несебыр
- Абшчына Паморые
- Абшчына Прыморска
- Абшчына Руен
- Абшчына Сазопал
- Абшчына Срэдзец
- Абшчына Сунгурларэ
- Абшчына Царова
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Адміністрацыя вобласьці (баўг.)