Бурж
| Бурж | |||||
| Bourges | |||||
|
|||||
| Дэпартамэнт: | Шэр | ||||
| Рэгіён: | Цэнтар | ||||
| Вышыня: | 169 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 68 980 (2008) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 47°04′47″ пн. ш. 2°24′02″ у. д. / 47.07972° пн. ш. 2.40056° у. д.Каардынаты: 47°04′47″ пн. ш. 2°24′02″ у. д. / 47.07972° пн. ш. 2.40056° у. д. | ||||
|
Бурж на мапе Францыі
Бурж
|
|||||
| http://www.ville-bourges.fr/ | |||||
Бурж (па-француску: Bourges) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Шэр у рэгіёне Цэнтар. Гістарычная сталіца герцагства Бэрыйскага. Насельніцтва гораду складае 68 980 чалавек, паводле дедзеных на 2008 год.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Да прыходу рымлянаў ўмацаваны Аварык быў адным з найважнейшых гарадоў Галіі, цэнтрам кельцкага племені бітурыгаў. Па некаторых ацэнках селішча мела каля 40 тысяч жыхароў. У 52 годзе да н. э. Вэрцынгеторыг мужна абараняў яго ад Юліюса Цэзара, падчас аблогі Аварыка. Дыёклетыян зрабіў Аварык сталіцай правінцыі Аквітанія Першая.
Карл Вялікі меў ласку да Буржа й аднавіў ягонае значэньне як сталіцы Аквітаніі. Горад быў буйным рэлігійным цэнтрам Сярэднявечча; першы бурскі біскуп, сьвяты Урсын, як лічыцца, жыў яшчэ ў III стагодзьдзі. У палітычным дачыненьні сярэднявечны Бурж быў галоўным горадам герцагаў Бэрыйскіх. Такія грамадзяне Буржа, як Жак Кёр, ня мелі ў Францыі супернікаў па багацьцю.
На зыходзе Стогадовай вайны Карл VII трымаў у 1422—1437 гадох у Буржы свой двор; тут жа ў яго нарадзіўся сын, будучы Людовік XI, які заснаваў у Буржы ўнівэрсытэт, які праіснаваў да Францускай рэвалюцыі. У гэтым унівэрсытэце выкладаў знакаміты юрыст Куяцыюс. Менавіта ў Буржы зьвярнуўся да вучэньня Лютэра Жан Кальвін. У 1849 годзе ў Буржы праходзіў палітычны працэс Блянкі, Люі Бляна, Распайля і іншых па справе аб травеньскім замаху 1848 году.
Выбітнасьці [рэдагаваць]
У Буржы захавалася шмат выдатных помнікаў сярэднявечнага мастацтва. Сусьветнай славай карыстаецца катэдральны сабор сьв. Стэфана — адзін з найчыстых узораў гатычнага стылю, пабудаваны ў XIII стагодзьдзі ўсяго за паўстагодзьдзя, што па тых часах было вельмі сьціснутым тэрмінам. Вітражы сабору — адны зь лепшых па захаванасьці й якасьці выкананьня. У крыпце маецца пахавальня герцагаў Бэрыйскіх. У 1992 годзе Бурскі сабор аб'яўлены помнікам Сусьветнай спадчыны чалавецтва.
Акрамя таго, захаваліся палац арцыбіскупа, будынак прэфэктуры, ратушы, дзьве вартавыя вежы рымскага паходжаньня й палац Жака Кёра — адзін з самых бліскучых помнікаў сярэднявечнага грамадзянскага дойлідства ў Эўропе.
Гарады-сябры [рэдагаваць]
Авэйру, Партугалія
Аўгсбург, Нямеччына
Ёшкар-Ала, Расея
Кашалін, Польшча
Паленсія, Гішпанія
Пітэрбаро, Вялікабрытанія
Выбітныя ўраджэнцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Бурж — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |