Бурмістар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Бурмістар (па-польску: burmistrz, па-ўкраінску: Бурмістр, па-летувіску: Burmistras ад ням. Bürgermeister) — вышэйшы кіраўнік гораду з адміністрацыйнаю і судоваю ўладай у гарадах з Магдэбургскім правам[1]; кіраўнік магістрату гораду, прадстаяцель гарадзкога ўпраўленьня (старшыня гарадзкой рады), аналяг «мэра».

Бурмістр Лондана «лорд-мэр»
  • У старадаўняй Польшчы гэты пост паўстаў у XIII стагодзьдзі. Бурмістар быў старшынёю гарадзкой рады, а выбіралі яго ейныя чальцы з свайго асяродзьдзя, штоквартальна. У XIX стагодзьдзі пасады бурмістра і старшыні рады былі падзеленыя. Пасада гэта была актуальнай для заходніх абласьцей Беларусі (і заходніх абласьцей Украіны) да 1939 году. І — для ўсёй Беларусі ў складзе ВКЛ правінцыі Рэчы Паспалітай да 1772 г..
  • У сучаснай Польшчы бурмістар, згодна з законам ад 8 сакавіка 1990 году, гэта выканаўчы кіраўнік гміны. Выконвае пастановы гарадзкой рады, але таксама зьяўляецца кіраўніком гарадзкой адміністрацыі (магістрату), начальнікам гарадзкіх установаў, да прыкладу гарадзкога транспарту, камунальных прадпрыемстваў, дзіцячых садоў, і т.д.. Паводле законаў, таксама можа зьяўляцца начальнікам аддзела Запісу Актаў Грамадзянскага Стану (ЗАГС), хоць звычайна адмаўляецца ад гэтай пасады і намінуе начальніка.

Аналягам бурмістра ў сельскай гміне яўляецца войт. У гміне з насельніцтвам вялікім, чым 100 тыс. жыхароў, аналягам бурмістра яўляецца прэзыдэнт гораду. Прэзыдэнт зьяўляецца аналягам бурмістра таксама ў некалькіх гарадах, у якіх насельніцтва не перавышае 100 тыс., але гэты пост гістарычна быў ужо прыняты. Бурмістрам (войтам, прэзыдэнтам) у горадзе можа стаць любы грамадзянін Польшчы ва ўзросьце не менш чым 25 гадоў, не пазбаўлены правоў балятаваньня. Выбары з 2002 г. праходзяць ва ўсеагульных, роўных, прамых умовах пры тайным галасаваньні. Тэрмін паўнамоцтваў — 4 гады.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Реєстр Війська Запорозького 1649 року (транслітерація тексту)», «Наукова Думка», м. Київ, 1995 р., с. 532

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]