Бурскі сабор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бурскі сабор

Бурскі сабор (па-француску: Cathédrale Saint-Étienne de Bourges) — катэдральны гатычны сабор Сьвятога Стэфана ў францускім горадзе Бурж. Пачатак будаўніцтва гэтага грандыёзнага будынка датуецца канцом XII стагодзьдзя, асьвячэньне сабора адбылося 13 траўня 1324 году, аднак працы над будынкам працягваліся аж да XVI стагодзьдзя. За сваю ўнікальную архітэктуру, выразныя скульптуры і цудоўныя вітражы XIII стагодзьдзя ў 1992 годзе сабор быў унесены ў сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Аднесены да ліку помнікаў нацыянальнай спадчыны Францыі.