Буры
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Буры | |
| Колькасьць | каля 1.5 млн[1] |
|---|---|
| Мовы | афрыкаанс |
| Рэлігія | пратэстантызм |
Бу́ры (па-нідэрляндзку: boeren «сяляне») — субэтнічная група ў складзе афрыканэраў у ПАР і Намібіі. Бурамі завуць фэрмэраў-афрыканэраў, белых сельскіх жыхароў, а таксама бедных белых (аналягічны панятак «рэднэкі» у ЗША). Самі сябе афрыканэры бурамі ніколі не звалі.
У сярэдзіне XIX стагодзьдзя бурскія пасяленцы заснавалі Аранжавую Свабодную дзяржаву, Паўднёваафрыканскую рэспубліку і калёнію ў Натале. Пасьля англа-бурскай вайны бурскія рэспублікі былі ізноў далучаныя да Вялікабрытаніі, а ў 1910 увайшлі ў склад Паўднёва-Афрыканскага Зьвязу.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Jan Stürmann New Coffins, Old Flags, Microorganisms And The Future of the Boer.. — 2005.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Буры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў