Буцькі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Буцькі
Буцькоўскі ідал
Буцькоўскі ідал
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Пасялковы савет: Ружанскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225152[1]
СААТА: 1256813006
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′39″ пн. ш. 24°59′47″ у. д. / 52.81083° пн. ш. 24.99639° у. д. / 52.81083; 24.99639Каардынаты: 52°48′39″ пн. ш. 24°59′47″ у. д. / 52.81083° пн. ш. 24.99639° у. д. / 52.81083; 24.99639
Буцькі на мапе Беларусі
Буцькі
Буцькі
Буцькі

Буцькі́вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага пасялковага савету.

Зьмест

[рэдагаваць] Мінуўшчына

Да 2009 року вёска Буцькі ўваходзіла ў склад Варанілавіцкага сельсавету. Рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №242 1 сьнежня 2009 року сельсавет скасаваны, населеныя пункты ўлучаныя ў склад Ружанскага пасялковага савету[2].

[рэдагаваць] Назва

Дасьледніца культуры і гісторыі Беларусі Галіна Арцёменка[3] лічыць, што назва вёскі зьвязаная з плямёнамі бутаўскае культуры(ru), як і шэраг іншых населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусі[4].

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

За 600 мэтраў на паўднёвы захад ад вёскі знаходзіцца пахавальны помнік дрыгавічоўкурганны могільнік, датаваны XI стагодзьдзем. Гэта 4 насыпы паўсфэрычнай формы дыямэтрам 5,6—8,5 м і вышынёй 0,5—0,8 м, вядомыя пад назвай «Францускія магілы». Выяўленыя таксама 4 больш раньнія пахаваньні ў ямах (адносяцца да грунтавога могільніку).

Падчас раскопак аднаго з курганоў у 1986 быў знойдзены дахрысьціянскі ідалкаменная баба. У 2000 року ідал перавезены ў Пружаны і ўсталяваны ля музэю «Пружанскі палацык».

[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Алфавитный список улиц по Бутьки(рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 11 лістапада 2011 г.
  2. ^ Решение Брестского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 242 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района»(рас.). Банк законов. Праверана 11 лістапада 2011 г.
  3. ^ Складальнікі народнага каляндара: Арцёменка Галіна Іванаўна, Яўген Мурашка.. Культурна-асьветніцкі клюб «Спадчына» (28 лістапада 2009). Праверана 12 лістапада 2011 г.
  4. ^ Галіна Арцёменка. Бутаўцы. Культурна-асьветніцкі клюб «Спадчына». Праверана 12 лістапада 2011 г.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Зямля нашых продкаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 22, 444.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты