Бучацінскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бучацінскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Бучаціна
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 1536 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Буча́цінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Бучаціна.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Чырвонаслабодзкага раёну Слуцкай акругі. 8 жніўня 1959 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Капыльскага раёну.

24 траўня 1960 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Смоліцкага сельсавету. 5 траўня 1962 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Жыліхаўскага сельсавету.

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Па стане на 1 студзеня 2008 году ў сельсавеце налічвалася 1135 гаспадарак, 2442 жыхары (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 369; працаздольным — 1081; старэй за працаздольны — 992)
  • На 1 студзеня 2009 году — 1111 гаспадарак, 2371 жыхар (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 335; працаздольным — 1112; старэй за працаздольны — 924)
  • Паводле стану на 1 студзеня 2016 году — 864 гаспадарак, 1852 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце маладзей за працаздольны — 246; працаздольным — 994; старэй за працаздольны — 612)[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]