Бытча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бытча
трансьліт. Bytča
Першыя згадкі: 16 стагодзьдзе[1]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Прыгарадны
Вышыня: 181[2] м н. у. м.
Насельніцтва: 399 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222131
СААТА: 6208874016
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°18′36″ пн. ш. 28°24′36″ у. д. / 54.31° пн. ш. 28.41° у. д. / 54.31; 28.41Каардынаты: 54°18′36″ пн. ш. 28°24′36″ у. д. / 54.31° пн. ш. 28.41° у. д. / 54.31; 28.41
Бытча на мапе Беларусі ±
Бытча
Бытча
Бытча
Бытча
Бытча
Бытча

Бы́тча[3] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 2 км на поўдзень ад Студзёнкі па дарозе Р63. У адлегласьці 17 км на паўночны захад ад Барысава, 83 км ад Менску[4].

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на поўдні забалочаны. Празь вёску цячэ ручай (прыток р. Бярэзіна), на паўднёвым захадзе мяжуе зь лесам[5]. На захад ад вёскі (у бок Бярэзіны) ёсьць Рыўчына гара (названая ў гонар жыхаркі вёскі — габрэйкі Рыўчы ці Равекі).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раней вёска мела назву Стоянка. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. У 1582 годзе ўваходзіла ў склад Барысаўскай воласьці Аршанскага павету Вялікага Княства Літоўскага, ўласнасьць казны[4]. У 1670 г. налічвалася 48 гаспадарак, дзейнічалі Траецкая царква[6], млын. Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе адышла ў склад Расейскай імпэрыі[7]. На тэрыторыі Менскага намесьніцтва. Вёска ўваходзіла ў склад Старабарысаўскага маёнтку, спачатку належала Агінскім, потым у пачатку 19 ст. князю М. Радзівілу. Налічвалася 52 двары, 343 жыхары. 26 лістапада 1812 году вёска падвержаная асадзе герцага Рэджа[8], вёска спаленая і абрабаваная францускімі войскамі. Ад 1857 перайшла вялікім князям Раманавым. Вёска ўспамінаецца ў часы вайны ў 1812 годзе[8]. У 1863 г. адчыненая школа (народная вучэльня), у якой у 1892 г. навучаліся 40 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак[4]. У 1870 годзе сяло, налічвалася 54 двары, зьяўлялася цэнтрам Бытчанскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні[4]. У 1886 г. у Бытчы было 59 двароў, валасная сядзіба, школа, хлебазапасная крама (склад), царква, капліца, карчма. У 1888—1891 гадох пабудаваны мураваны Храм Сьвятой Троіцы[1][9] (цяпер помнік архітэктуры псэўдарускага стылю). Цэнтар Бытчанскай воласьці Барысаўскага павету[10]. У мескай школе ў 1905 г. выкладаў Янка Маўр (у 1971 г. на будынку школы ўсталяваная мэмарыяльная дошка). У 1908 г. налічвалася 165 двароў. У 1911 г. празь вёску праяжджаў расейскі фатограф Сяргей Пракудзін-Горскі, які зрабіў некалькі фатаздымкаў мясцовасьці[11].

Азярод ля Бытчы (1911 г.)

У 1917 годзе налічвалася 153 двары, дзейнічылі смалакурня ды вадзяны млын[4]. У вёсцы існавала чырвонагвардзейская дружына пад камандаваньнем П. Ф. Голуба. Ад лютага да сьнежню 1918 г. пад нямецкай акупацыяй[7]. Падчас савецка-польскай вайны ў жніўні 1919 — чэрвені 1920 г. непадалёк ад вёскі праходзіла лінія фронту[4]. У 1918 г. на базе земскай адчыненая працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1920 г. быў 151 вучань[4]. У 1921 г. у вёсцы дзейнічала бібліятэка, вэтэрынарны пункт, ад 1923 г. — хата-чытальня[4]. 19 траўня 1924 году арганізаванае мэліярацыйнае таварыства «Чырвоная праца»[7]. З 20 жніўня 1924 па 17 жніўня 1963 году Бытча была цэнтрам Бытчанскага сельскага савету Барысаўскага раёну. Ад 1926 да 1961 году ў вёсцы бясьсьменна працаваў фэльчар Аўрам Андрэевіч Ярош, які сам быў ураджэнцам гэтай вёскі. Праславіўся як непераўзыдзены дыягност, які ніколі не памыляўся. У 1926 годзе налічвалася 162 двары[7]. У 1930 г. арганізаваны калгас «Рассвет»[4], які ў 1931 годзе аб’ядноўваў 15 гаспадарак. Да 1942 году праз Бытчу праходзіла ваенна-палявая вузкакалейная чыгунка «Барысаў — Бытча — Лачшыны»[12]. Ад 3 ліпеня 1941 г. да 29 чэрвеня 1944 г. вёска пад нямецкай акупацыяй. У вёсцы стаялі немцы і ўкраінскія пасобнікі. Загінула 8 жыхароў, 16 вывезена на прымусовыя працы ў Нямеччыну. 29 чэрвеня 1944 г вёска вызваленая 1-й Маскоўскай гвардзейскай мотастралковай дывізіяй[7]. Для ўшанаваньня памяці Янкі Маўра Савет Міністраў БССР сваёй пастановай No 54 ад 1 сакавіка 1972 году прысвоіў 8-гадовай школе ў вёсцы Бытча імя Я. Маўра[13]. У 1976 годзе каля вёскі выкапанае штучнае возера. У вёсцы разьмешчаны лягер «Мара»[14]. у 1996 г. вёска была ў складзе саўгасу «Старабарысаў», налічвалася 187 гаспадарак, у 2006 г. — 164 гаспадарак. Паводле стану на 2007 г., вёска ўваходзіла ў склад Менскага абласнога ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Старабарысаў». У жніўні 2007 рашэньнем аддзелу адукацыі Барысаўскага райвыканкаму школа ў Бытчы была зачыненая, музэй Янкі Маўра перададзены беларускай гімназіі No 2 г. Барысава[13]. Маюцца бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 399 чалавек
  • 2008 год — 427 жыхароў, 159 двароў[15]
  • 2006 год — 432 жыхары
  • 2005 год — каля 500 чалавек, 187 падвор’яў
  • 1999 год — 456 чалавек
  • 1996 год — 513 жыхароў
  • 1960 год — 821 жыхар
  • 1926 год — 889 жыхароў
  • 1917 год — 879 чалавек
  • 1908 год — 720 жыхароў
  • 1886 год — 488 жыхароў
  • пач. 19 ст. — 343 чалавекі, 52 двары[16]

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сьвята-Траецкая царква (1891 г.). Чатырохчасткавая кампазыцыя будынку складаецца з асноўнага кубападобнага аб’ёму з пакатым шатровым дахам, апсіды, бабінца і двух’яруснай званіцы (чацьвярык на чацьверыку). У дэкоры выкарыстаныя кілепадобныя франтоны і аркі, здвоеныя бочкападобныя паўнаклоны. Фасады асноўнага аб’ёму дэкарыраваныя філёнгавым фрызам і вуглавымі лапаткамі. Галоўны і бакавыя ўваходы прамавугольныя[17].
  • Музэй Янкі Маўра

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьвятога Мікалая[18] (1882)
  • Вадзяны млын
  • Млын на Рыўчынай гары

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Храм Святой Троицы, д.Бытча Борисовского района | Борисовское благочиние Минская епархия Белорусская Православная Церковь (рас.)
  2. ^ Бытча (Борисовский район) Фото Планета
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 83
  4. ^ а б в г д е ё ж з Бытча // Минская область: энциклопедия / Редкол.: Л. Ф. Крупец, Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — Т. 1. — С. 353. — ISBN 978-985-11-0390-0
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 75
  6. ^ Бытчанская Троицкая церковь, село Бытча Борисовского уезда Минской губернии (рас.)
  7. ^ а б в г д Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка горада Барысава і Барысаўскага раёна. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1997. — С. 775.
  8. ^ а б Бытча(недаступная спасылка) Брокгауз и Ефрон — Яндекс. Словари (рас.)
  9. ^ Бытча Глёбус Беларусі
  10. ^ Бытченский сельский Совет депутатов трудящихся и его исполнительный комитет, д. Бытча Борисовского района, Минской области, БССР (рас.)
  11. ^ Фотографии Прокудина-Горского: Бытча (рас.)
  12. ^ ЭМБ // Борисов — Бытча — Лощины Праверана 25 лістапада 2012 г. Архіўная копія
  13. ^ а б Іван Белы. Да 130-годдзя Янкі Маўра // Гоман Барысаўшчыны. — 2013. — № 5 (170). — С. 7.
  14. ^ Перечень стационарных оздоровительных лагерей Минской области Республиканский центр по оздоровлению и санаторно-курортному лечению населения (рас.)
  15. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 76
  16. ^ Букаціч С. Ёсць такая вёска... // Белорусская нива. — 2005. — № 19 (1363). — С. 11.
  17. ^ Барысаўскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлаў (гал. рэд.) і інш. — Мн: БелСЭ, 1987. — С. 65.
  18. ^ вёска Бытча | фота і помнікі Radzima.org

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]