Быхаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Быхаўскі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Быхаў
Насельніцтва (2009) 35 148[1]
Плошча 2254,05[2] км²
Месцазнаходжаньне Быхаўскага раёну
Быхаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бы́хаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Быхаўскі раён мяжуе з Кіраўскім, Клічаўскім, Магілёўскім, Слаўгарадзкім, Чавускім раёнамі Магілёўскай вобласьці і Рагачоўскім раёнамі Гомельскай вобласьці.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Да 1852 году Быхаўскі павет называўся Старабыхаўскім. Існаваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 17721796 і 18021919 гадах. Цэнтар — места Быхаў (Стары Быхаў). 23 сьнежня 1796 году пры скасаваньні Магілёўскай губэрні павет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад Беларускай губэрні. Адноўлены 11 сакавіка 1802 году з аднаўленьнем Магілёўскай губэрні.

Плошча павета 4105,8 кв. верстаў, насельніцтва 124 820 чалавек (1897). У павеце было 10 валасьцей: Баханская, Бычанская (раней Новабычанская), Гарадзецкая (пазьней Старабыхаўская), Гарадзішчанская, Глухаўская, Грудзінаўская (раней Царкоўнаасавецкая), Даўгамоская, Навабыхаўская, Прапойская, Чыгірынская. 476 населеных пунктаў (1897 год). З 26 красавіка 1919 году ў складзе Гомельскай губэрні.

9 лютага 1923 году Быхаўскі павет быў ліквідаваны, тэрыторыі Гарадзішчанскай, Глускай, Грудзінаўскай, Старабыхаўскай валасьцей і сам Быхаў былі перададзены Магілёўскаму павету; тэрыторыя Баханскай, Бычанскай, Навабыхаўскай і Чыгірынскай валасьцей — Рагачоўскаму; Даўгамоскай і Прапойскай — Чэрыкаўскаму паветам.

17 ліпеня 1924 году ўтвораны Быхаўскі раён.

У 1935 годзе ў Быхаўскім раёне Быхаўскі гарсавет, 25 сельсаветаў: Абідавіцкі, Балонава-Сялецкі, Баркалабаўскі, Баханскі, Вузьненскі, Гарадзецкі, Глухаўскі, Грудзінаўскі 1-ы, Грудзінаўскі 2-і, Дунайкоўскі, Зімніцкі, Клятнянскі, Лудчыцкі, Макранскі, Ніканавіцкі, Навабыхаўскі, Падсёльскі, Студзёнкаўскі, Сялец-Халапееўскі, Тайманаўскі, Трылесінскі, Хатаўнянскі, Чачэвіцкі, Чыгірынскі, Чырвона-Асавецкі.

17 лістапада 1948 году ліквідаваны працоўны пасёлак Ветранка, тэрыторыя далучана да Трылесінскага сельсавету;

16 ліпеня 1954 году ліквідаваны Красьніцкі, Кучынскі, Ніжнетошчыцкі, Ніканавіцкі, Студзёнкаўскі, Тайманаўскі, Чырвонаасавецкі, Чырвонабераскі сельсаветы, створаны Верхнятошчыцкі сельсавет, Кузькавіцкі сельсавет перайменаваны ў Сьледзюкоўскі;

17 сьнежня 1956 году да раёну далучаны Абідавіцкі, Баханскі, Вяліказімніцкі, Палянінавіцкі сельсаветы Журавіцкага раёну Гомельскай вобласьці;

31 сакавіка 1958 году Вяліказімніцкі і Баханскі сельсаветы далучаны да Слаўгарадзкага раёну;

11 красавіка 1960 году ліквідаваны Гарадзецкі, Глускі, Дунайкоўскі, Клятнянскі, Лудчыцкі, Мокраўскі, Палянінавіцкі, Чачэвіцкі, створаны Ямніцкі сельсавет;

25 сьнежня 1962 году да раёну далучаны места Слаўгарад, Баханскі, Васькавіцкі, Кульшыцкі і Сьвенскі сельсаветы Слаўгарадзкага раёну;

5 красавіка 1963 году створаны Гарадзецкі сельсавет;

6 студзеня 1965 году места Слаўгарад, Баханскі, Васькавіцкі, Кульшыцкі, Сьвенскі сельсаветы далучаны да Слаўгарадзкага раёну;

15 студзеня 1965 году створаны сельсаветы Глускі і Лудчыцкі, 4 чэрвеня 1965Мокраўскі, які 18 сакавіка 1966 перайменаваны ў Холстаўскі сельсавет;

10 студзеня 1969 году створаны Дунайкоўскі сельсавет;

18 лютага 1972 году Балонавасялецкі перайменаваны ў Чарнаборскі сельсавет.

На 1 студзеня 1981 году раён уключаў места Быхаў, 15 сельсаветаў: Абідавіцкі, Баркалабаўскі, Верхнятошчыцкі, Гарадзецкі, Глускі, Грудзінаўскі, Дунайкоўскі, Лудчыцкі, Навабыхаўскі, Сьледзюкоўскі, Трылесінскі, Холстаўскі, Чарнаборскі, Чырвонаслабодзкі, Ямніцкі.

У сьнежні 1991 году Трылесінскі сельсавет перайменаваны ў Смаліцкі.

[рэдагаваць] Геаграфія

Разьмешчаны на поўдні Магілёўскай вобласьці. Плошча раёна складае 2254 км².

Асноўныя рэкі — Дняпро з прытокамі Чарнаўка, Баброўка, Трэсна, Ухлясьць з Варонінкай, Тошчыца, Адаменка, Рдзіца, Лахва, Друць (на ёй створана Чыгірынскае вадасховішча), Грэза і Балонаўка.

[рэдагаваць] Паселішчы

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986) частка тэрыторыі раёну забруджана радыёактыўнымі элемэнтамі. Жыхары в. Аляксандраў адселены.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Адукацыя

[рэдагаваць] Транспарт

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць] Выбітныя асобы

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Быхаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах