Бэзансон
| Бэзансон | |||||
| Besançon | |||||
|
|||||
| Рэгіён: | Франш-Камтэ | ||||
| Дэпартамэнт: | Ду | ||||
| Плошча: | 65,05 км² | ||||
| Вышыня: | 281 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 122 308 (2005) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Паштовы індэкс: | 25000 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 47°14′35″ пн. ш. 6°01′19″ у. д. / 47.24306° пн. ш. 6.02194° у. д.Каардынаты: 47°14′35″ пн. ш. 6°01′19″ у. д. / 47.24306° пн. ш. 6.02194° у. д. | ||||
|
Бэзансон на мапе Францыі
Бэзансон
|
|||||
| http://www.besancon.fr/ | |||||
Бэзансон (па-француску: Besançon) — горад на ўсходзе Францыі, ля ракі Ду, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Ду і рэгіёне Франш-Камтэ. У 2005 годзе колькасьць насельніцтва складала 114,9 тысяч жыхароў.
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
У старажытнасьці быў цэнтрам Гальскага племені сэкванаў. Быў узяты ў 58 годзе да н. э. Юліюсам Цэзарам. З IV стагодзьдзя вядомыя бэзансонскія біскупы, якія з часам сталі арцыбіскупамі, узялі кіраваньне горадам у свае рукі. Аж да 1654 году ён заставаўся вольным горадам ў складзе Сьвятой Рымскай імпэрыі.
Бэзансон квітнеў пад валадарствам Габсбургаў, калі адзін зь мясцовых жыхароў, кардынал Гранвэла, запраўляў зьнешняй палітыкай імпэрыі. Паводле вынікаў Трыццацігадовай вайны перайшоў да французаў і быў на загад Людовіка XIV грунтоўна ўмацаваны Сэбастыянам Вабанам. Будаўніцтва грандыёзнай крэпасьці заняло 30 гадоў; ў 1814 годзе яе абстралялі аўстрыйцы, аднак у цэлым тварэньне Вобана дайшло да нашых дзён ў добрыі стане.
У 1676 годзе сюды былі пераведзены з Доля органы кіраваньня Франш-Камтэ. У 1671 годзе ў Бэзансон пераехаў з Доля ўнівэрсытэт Франш-Камтэ, адкрыты яшчэ ў XV стагодзьдзі як «унівэрсытэт Дзьвюх Бургундыяў».
У канцы XVIII стагодзьдзя ўцекачы з Швайцарыі заклалі асновы прамысловасьці Бэзансона. У XIX стагодзьдзі горад лічыўся даволі буйным прамысловым цэнтрам. Тут нарадзіліся паэт Віктор Юго, сацыялісты Шарль Фур’е і П’ер Жазэф Прудон, а таксама браты Люм’ер. Стэндаль зьмясціў у Бэзансон частку дзеяньня рамана «Чырвонае і чорнае».
У 1960-я гады забудоўваўся найбольш шчыльна заселены раён сучаснага горада — Плянуаз.
Выбітнасьці[рэдагаваць]
- Бэзансонская крэпасьць — спраектаваная Сэбастыянам Вабаном. Уключае ў сябе цытадэль, гарадзкія сьцены й форт Грыфон. У 2008 годзе гэтыя ўмацаваньні былі абвешчаныя ЮНЭСКО помнікамі Сусьветнай спадчыны у ліку 13 іншых умацаваньняў Вабана.
Вядомыя ўраджэнцы[рэдагаваць]
- Віктор Юго — францускі пісьменьнік
- браты Люм’ер — вынаходнікі кінематографа
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Бэзансон — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |