Бэкон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бэкон

Бэко́н (па-ангельску: bacon) — засоленая ахалоджаная палавіна сьвіной тушы, бязь ніжніх канцавінаў, пазванка, касьцей тазу, грудзіны.

Характарызуецца нятлустым сакавітым мясам, пранізаным роўнымі слаямі сала, а таксама белай тонкай скурай бяз плямаў і пашкоджаньняў. Для атрыманьня бэкону выкарыстоўваюць маладых (6—8 месяцаў) сьвіней мяснога тыпу, якія адкормліваюцца па спэцыяльнай схеме (бэконны адкорм). Салёны бэкон служыць паўфабрыкатам для атрыманьня гатовых мясных прадуктаў (грудзінкі, карэйкі, шынкі і іншых). Вэнджаны бекон — гатовыя да ўжываньня вэнджаная пасоленая і вызваленая ад костак сьвіная грудзінка з 2—3 праслойкамі мышачнай тканкі. Вэнджаны бекон, як і грудзінку, выкарыстоўваюць для халодных закусак, прыгатаваньня супоў (напрыклад, гарохавага) і іншых страваў.

Бэкон распаўсюдзіўся па Эўропе пачынаючы з канца 18 стагодзьдзя ў сувязі з посьпехамі ангельцаў у разьвядзеньні мясных парод сьвіньняў. Зь сярэдзіны 19 стагодзьдзя, калі бэкон стаў папулярны ў асяродзьдзі беларускай шляхты, канкурэнцыю ангельскаму бэкону складаў дацкі. У ангельскай кухні бэкон, як правіла, выкарыстоўваецца не самастойна, а як смакавы дадатак у іншыя стравы — пудынгі, яечню і г. д.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бэконсховішча мультымэдыйных матэрыялаў