Бэкэрэль (адзінка вымярэньня)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Бэкэрэ́ль (пазначэньне: Бк, Bq) — адзінка вымярэньня радыёактыўнасьці ў сыстэме СІ.
Бэкэрэль вызначаецца як актыўнасьць такой колькасьці рэчыва, у якім, у сярэднім, за адну сэкунду адбываецца адзін радыёактыўны распад. Празь іншыя адзінкі вымярэньня СІ бэкэрэль выяўляецца наступным чынам:
- Бк = с−1
Адзінка названая ў гонар францускага навукоўца Антуана Анры Бэкэрэлю.
Ва ўсіх выпадках, калі гаворка ідзе аб вымярэньні радыёактыўнасьці, пераважна выкарыстоўваць бэкэрэль, замест с−1. Гэтае правіла прынята для таго, каб прадухіліць няправільную інтэрпрэтацыю і прыцягнуць увагу да магчымай небясьпекі вымеранай велічыні для здароўя людзей.
Бэкэрэль — вельмі маленькая адзінка вымярэньня, на практыцы, як правіла, выкарыстоўваюцца кратныя адзінкі, утворанныя з дапамогай дзесятковых прыставак. Аднак у дасьледаваньнях вельмі рэдкіх радыёактыўных працэсаў выкарыстоўваюцца і дзельныя адзінкі (мілі- і мікрабэкэрэлі).
Раней для вымярэньня радыёактыўнасьці выкарыстоўвалася пазасыстэмная адзінка вымярэньня кюры:
- 1 Кы = 3,7·1010 Бк (дакладна).
[рэдагаваць] Кратныя і дзельныя адзінкі
Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
| Кратныя | Дзельныя | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| велічыня | назва | пазначэньне | велічыня | назва | пазначэньне | ||
| 101 Бк | дэкабэкэрэль | даБк | daBq | 10-1 Бк | дэцыбэкэрэль | дБк | dBq |
| 102 Бк | гэктабэкэрэль | гБк | hBq | 10-2 Бк | сантыбэкэрэль | цБк | cBq |
| 103 Бк | кілябэкэрэль | кБк | kBq | 10-3 Бк | мілібэкэрэль | мБк | mBq |
| 106 Бк | мегабэкэрэль | МБк | MBq | 10-6 Бк | мікрабэкэрэль | мкБк | µBq |
| 109 Бк | гігабэкэрэль | ГБк | GBq | 10-9 Бк | нанабэкэрэль | нБк | nBq |
| 1012 Бк | тэрабэкэрэль | ТБк | TBq | 10-12 Бк | дзідабэкэрэль | пБк | pBq |
| 1015 Бк | пэтабэкэрэль | ПБк | PBq | 10-15 Бк | фэмтабэкэрэль | фБк | fBq |
| 1018 Бк | экзабэкэрэль | ЭБк | EBq | 10-18 Бк | аттабэкэрэль | аБк | aBq |
| 1021 Бк | зэтабэкэрэль | ЗБк | ZBq | 10-21 Бк | зэптабэкэрэль | зБк | zBq |
| 1024 Бк | ётабэкэрэль | ІБк | YBq | 10-24 Бк | ёктабэкэрэль | іБк | yBq |
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Адзінкі СІ |
|---|
| Асноўныя: мэтар | кіляграм | сэкунда | ампэр | кэльвін | кандэла | моль |
| Вытворныя: радыян | стэрадыян | гэрц | градус Цэльсія | катал | ньютан | джоўль | ват | паскаль | кулон | вольт | ом | сымэнс | фарад | вэбэр | тэсла | гэнры | люмэн | люкс | бэкэрэль | грэй | зывэрт |