Бэла Бугар
| Бэла Бугар | |
| Сьпікер Народнай рады Славаччыны (в.а.) | |
|---|---|
| 7 лютага 2006 — 4 ліпеня 2006 | |
| Папярэднік: | Павал Грушаўскі |
| Наступнік: | Павал Пашка |
| Старшыня Партыі вугорскай кааліцыі | |
| 1998 — 2007 | |
| Папярэднік: | пасада заснаваная |
| Наступнік: | Пал Чакі |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 7 ліпеня 1958 (53 гады) Браціслава, Чэхаславаччына |
| Нацыянальнасьць: | вугорац |
| Партыя: | Партыя вугорскай кааліцыі, Most — Híd |
Бэла Бугар (па-славацку: Béla Bugár; 7 ліпеня, 1958, Браціслава, Чэхаславаччына) — славацкі палітык вугорскага паходжаньня, выбітны палітычны дзяяч вугорскай меншасьці ў Славаччыне. Былы старшыня Партыі вугорскай кааліцыі (1998—2007) і Народнай рады Славаччыны (2006). Заснавальнік партыі Most — Híd.
[рэдагаваць] Біяграфія
У 1982 скончыў інжынэрны факультэт Славацкага тэхнічнага ўнівэрсытэту ў Браціславе, пасьля працаваў інжынэрам у горадзе (1982—1990).
У 1990 заангажаваўся ў палітычную дзейнасьць, стаўшы чальцом Вугорскага хрысьціянска-дэмакратычнага руху (славац. Maďarské kresťanskodemokratické hnutie, MKDH). У 1991—1998 быў старшынём гэтае партыі. У 1998 Бугар стаў адным з ініцыятараў стварэньня Партыі вугорскай кааліцыі — аб’ядананай партыі, якая прадстаўляла інтарэсы вугорскай меншасьці ў Славаччыне. Сёлета быў абраны старшынёй партыі і заставаўся на гэтым посьце да 2007 году, калі новым лідэрам Партыі вугорскай кааліцыі быў абраны Пал Чакі, які крытыкаваў Бугара за ўмераны курс партыі.
У 2009 годзе Бугар заснаваў новую партыю Мост (Most — Híd), больш умераную за Партыю вугорскай кааліцыі, і ў большай ступені арыентаваную на супрацоўніцтва паміж вугорцамі і славакамі. На парлямэнцкіх выбарах 12 чэрвеня 2010 году Партыя вугорскай кааліцыі ўпершыню ня здолела пераадолець пяціпрацэнтны бар’ер, у той час як «Мост» набраў 205 538 (8,12%) галасоў і атрымаў 14 дэпутацкіх мандата.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Біяграфічная нататка на старонцы Most–Híd (славацк.)
| Старшыні парлямэнтаў Славаччыны | ||
|---|---|---|
| Сойм Славацкай краіны | ||
| Славацкі сойм/Сойм Славацкай рэспублікі | ||
| Славацкая нацыянальная рада |
Карал Шмідке і Ваўра Шробар (1944) · Ёзэф Летрых (1945) · Карал Шмідке і Ёзэф Летрых (1945—1948) · Карал Шмідке (1948—1950) · Францішак Кубач (1950—1958) · Людавіт Бэнада (1958—1960) · Рудальф Стрэхай (1960—1962) · Ёзэф Ленарт (1962—1963) · Міхал Худнік (1963—1968) · Ондрэй Клокач (1968—1975) · Віліям Шалгавіч (1975—1989) · Рудальф Шусьцер (1989—1990) · Францішак Міклашка (1990—1992) · Іван Гашпаравіч (1992)
|
|
| Нацыянальная рада Славацкай Рэспублікі |
Іван Гашпаравіч (1993—1998) · Ёзэф Мігаш (1998—2002) · Павал Грушаўскі (2002—2006) · Бэла Бугар (в.а.) (2006) · Павал Пашка (2006—2010) · Рыхард Сулік (2010 — дагэтуль)
|
|