Бэлу-Арызонці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бэлу-Арызонці
парт. Belo Horizonte
Бэлу-Арызонці
Brasão de Belo Horizonte (Minas Gerais).svg Bandeira de Belo Horizonte (Minas Gerais).svg
Герб Бэлу-Арызонці Сьцяг Бэлу-Арызонці
Краіна: Бразылія
Штат: Мінас-Жэйрас
Плошча: 330,9 км²
Вышыня: 852,19 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 2 475 440 чал.
шчыльнасьць: 7480,93 чал./км²
Часавы пас: UTC-3
летні час: UTC-2
Паштовы індэкс: 30000-000
Геаграфічныя каардынаты: 19°55′ пд. ш. 43°56′ з. д. / 19.917° пд. ш. 43.933° з. д. / -19.917; -43.933Каардынаты: 19°55′ пд. ш. 43°56′ з. д. / 19.917° пд. ш. 43.933° з. д. / -19.917; -43.933
Бэлу-Арызонці на мапе Бразыліі
Бэлу-Арызонці
Бэлу-Арызонці
Бэлу-Арызонці
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.pbh.gov.br/

Бэлу-Арызонці (па-партугальску: Belo Horizonte) — горад у Бразыліі, адміністрацыйны цэнтар штату Мінас-Жэйрас. Паводле насельніцтва займае 6-ы радок у краіне, пасьля Сан-Паўлу, Рыё-дэ-Жанэйра, Салвадору, Бразыліі й Фарталезы. У Бэлу-Арызонці было заснавана некалькі папулярных бразыльскіх рок-групаў, як то Jota Quest, Overdose, Sepultura і Soulfly.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад некалі быў маленькай вёсачкай, якая была заснавана Жуанам Лэйці да Сылвай Артысам, дасьледчыкам з Сан-Паўлу. Ён упершыню зьявіўся ў гэтым рэгіёне ў 1701 годзе, пакінуўшы экспэдыцыю залатой ліхаманкі. Затым ён тутака стварыў фальварак. Багацьце фэрмы й посьпехі ў гаспадарцы прывялі сюды людзей з навакольных месцаў, які таксама пасяліліся тут[1]. Іншым важным фактарам, які паўплываў на рост насельніцтва вёскі стаўся шлях мігрантаў з Сан-Франсішку на поўдзень краіны.

Папярэдняя сталіца штату Мінас-Жэрайс, Ору-Прэту была сымбалем манархічнай Бразыльскай імпэрыі, але пасьля дарваньня да ўлады рэспубліканцаў цэнтар штату было вырашына перанесьці ў Бэлу-Арызонці. Гэтая падзея адбылася ў 1889 годзе[2].

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па зьвестках перапісу 2010 году ў горадзе налічваецца 2 258 096 чалавек. Таксама перапіс паказаў, што ў горадзе жывуць 46,7% белых, 41,9% маюць зьмяшанае паходжаньне, 10,2% адносяцца да негроіднай расы й маецца прыкладна 1,1% выхадцаў з Азіі[3].

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ History of BH. wordpress.com
  2. ^ BH - History. Pampulha News
  3. ^ IBGE :: Censo 2010. Censo2010.ibge.gov.br.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бэлу-Арызонцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў