Бэмоль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Бэмоль — у сучаснай музычнай натацыі знак альтэрацыі, які пазначае паніжэньне стаячай праваруч ад яго ноты на адзін паўтон. Адзінарны бэмоль пазначаецца знакам \flat , падобным на маленькую лацінскую літару b, трохі выцягнутую зьнізу. Часам існуе неабходнасьць панізіць ноту на цэлы тон; для гэтага ўжываецца дубль-бэмоль \flat\flat , які ўтвараецца або проста выпісваньнем двух бэмоляў запар, або яшчэ і ўзяцьцем іх пад адно рабро (гарызантальную рысу).

У табліцы знакаў Юнікод ёсьць знакі бэмоля ♭ (U+266D) і дубль-бэмоля 𝄫 (U+1D12B).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бэмольсховішча мультымэдыйных матэрыялаў