Бэнёўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэнёўскі
па-польску: Beniowski
Жанр: паэма
Аўтар: Юльюш Славацкі
Мова арыгіналу: польская
Год напісаньня: 1840—1841 (няскончаная)
Публікацыя: 1841
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

«Бэнёўскі» (па-польску: Beniowski) — няскончаная паэма Юльюша Славацкага, пяць першых песень якой былі напісаныя ў 1840—1841 гадох і апублікаваныя ў 1841 годзе. Астатнія часткі паэмы не былі выдадзеныя пры жыцьці паэта — выдаў іх Антоні Малецкі ў зборніку «Пасьмяротныя сачыненьні Славацкага» (польск. Pism posmiertnych Slowackiego)[1]. Паэма мусіла быць разьлікам Славацкага зь непрыязнай да яго літаратурнай крытыкай, а таксама голасам у спрэчцы паэта з Адамам Міцкевічам і яго прыхільнікамі[2], замалёўкай уласнае паэтычнае праграмы і спробай усталяваць сябе ў якасьці новага духоўнага правадніка польскага народу[3]. Гэта была таксама спроба паказаць свой асабісты вобраз былой польскасьці, які адрозьніваўся ад прадстаўленых у «Пане Тадэвушы» й папулярных раней «Помніках Сапліцы»[4]. Форма твору пазычаная з паэмы «Дон Жуан» Байрана[5].

Сюжэт твора распавядае пра падарожжы і лёс шляхціча Маўрыцыя Бэнёўскага, сапраўднай гістарычнай асобы, удзельніка Барскай канфэдэрацыі 1768 г., пазьней — вядомага падарожніка. Аўтар пераўтварае яго ў паўгалечнага дробнапамеснага шляхціча, пазбаўленага якое-кольвек рамантычнасьці. Славацкі адмаўляецца ад звыклай у рамантызме паэтызацыі герояў і падзеяў, ад традыцыйнага эпічнага наратыву[6]. Згодна з правіламі свабоднай (дэгрысыйнай) паэмы, фабула ахоплівае невялікую частку твора (каля 50%[3]); аўтар шматразова адыходзіць ад яе, каб акцэнтаваць уласную ўвагу на тэме актуальнага літаратурнага жыцьця і палітычнай сытуацыі. Твор напісаны актавамі па ўзору «Дон Жуана» Байрана.

У V песьні Славацкі выступае ў працьборства зь першым паэтам Польшчы. Ён прызнае веліч Міцкевіча, але падкрэсьлівае ўласную магутнасьць, якая дазваляе нароўні змагацца зь «літоўскім богам»[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Juliusz Kleiner: Wstęp. W: Juliusz Słowacki: Beniowski. Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, ss. XLI  (пол.)
  2. ^ Juliusz Kleiner: Wstęp. W: Juliusz Słowacki: Beniowski. Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, ss. XVII—XXV.  (пол.)
  3. ^ а б Alina Witkowska, Ryszard Przybylski: Romantyzm. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1999, s. 348. ISBN 83-01-12108-4.  (пол.)
  4. ^ Juliusz Kleiner: Wstęp. W: Juliusz Słowacki: Beniowski. Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, ss. XXV—XXVI.  (пол.)
  5. ^ Juliusz Kleiner: Wstęp. W: Juliusz Słowacki: Beniowski. Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, ss. XXVIII.  (пол.)
  6. ^ а б Лапидус Н. И., Малюкович С. Д. Литература XIX века. М.: Университетское, 1992. С. 147—148  (рас.)