Бэнін
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| République du Bénin Рэспубліка Бэнін |
|||
|
|||
| Нацыянальны дэвіз: "Fraternité, Justice, Travail" (сяброўства, справядлівасьць,праца) | |||
| Афіцыйная мова | француская | ||
| Сталіца | Порта-Нова | ||
| Найбуйнейшы горад | Катону | ||
| Урад | рэспубліка Яі Боні |
||
| Плошча - Агульная - Адсотак вады |
99-е месца ў сьвеце 112 622 км² 1,8 |
||
| Насельніцтва - Агульнае (2005) - Шчыльнасьць |
89-е месца ў сьвеце 8 439 000 75/км² |
||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
140 месца ў сьвеце 8,75 млрд.$ 1 176 $ |
||
| Валюта | Франк КФА (XOF) |
||
| Часавы пас - улетку |
WAT (UTC+1) +1 (UTC+1) |
||
| Незалежнасьць ад Францыі |
1 жніўня 1960 | ||
| Дзяржаўны гімн | ««L'Aube Nouvelle»» | ||
| Аўтамабільны знак | DY | ||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .bj | ||
| Тэлефонны код | +229 | ||
Бэні́н (па-француску: République du Bénin, да 1975 года называлася Дагамеі) – краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Гвінэйскай затока. Мяжуе з Буркіна Фасо, Нігерам, Нігерыяй і Тога.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
ХІІ – ХІІІ стагодзьдзя – утварэньне народа фоны ў выніку зьмяшэньня аджа і мясцовых жыхароў.
XVII стагодзьдзе – стварэньне дзяржавы фонаў – Дагамеі. Зьяўляюцца першыя эўрапейцы, пачынаецца актыўны гандаль рабамі.
1800 – 1850 – пастаянныя ўварваньні войскаў Дагамеі на землі ярубаў (на ўсходзе), для здабычы рабоў.
1892 – 1894 – француска-дагамейская вайна, Дагамея становіцца францускай калёніяй.
1899 – Дагамея становіцца правінцыяй Францускай Заходняй Афрыкі.
1958 – самакіраваньне ў складзе Францускай Супольнасьці.
1960 – атрыманьне незалежнасьці.
1972 – палкоўнік Мэцьцю Керэку узначальвае вайсковы пераварот і пачынае ажыцьцяўляць палітыку “навуковага сацыялізму”.
1975 – зьмена назвы краіны на Бэнін.
1989 – адыход ад ідэяў марскізму-ленінізму і плянавай эканомікі.
1990 – аднаўленьне шматпартыйнай палітычнай сыстэму, прыняцьце новай канстытуцыі.
1991 – першыя свабодныя выбары; новы ўрад праводзіць палітыку свабоднай эканомікі.
1996 - Мэцьцю Керэку з мінімальнай перавагай выйграе новыя выбары.
2006 - Мэцьцю Керэку ідзе ў адстаўку, прэзыдэнцкія выбары выйграе Яі Боні.
[рэдагаваць] Палітыка
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Краіна падзелена на 12 дэпартамэнтаў. Да 1999 году іх было 6.
| № | Дэпартамэнт | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва (2002), чал. |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Аліборы | Кандзі | 25 683 | 522 619 |
| 2 | Атакора | Націтынгу | 20 459 | 543 829 |
| 3 | Атлянтычны | Ауда | 3 233 | 805 986 |
| 4 | Боргу | Параку | 25 310 | 720 287 |
| 5 | Колінз | Савалу | 13 561 | 535 671 |
| 7 | Куфо | Догба | 2 404 | 522 904 |
| 6 | Донга | Джугу | 10 691 | 351 913 |
| 8 | Літарал | Катону | 79 | 658 572 |
| 9 | Мона | Лакоса | 1 396 | 358 467 |
| 10 | Уэме | Порта-Нова | 2 835 | 728 718 |
| 11 | Плато | Сакетэ | 1 865 | 406 715 |
| 12 | Зу | Абомэі | 5 106 | 596 788 |
[рэдагаваць] Геаграфія
Геаграфічна краіна падзеленая на пяць абласьцей: узьбярэжная вобласьць, зона плато (Ла тэррэ дэ баррэ), узвышанае плато з лясістай саваннай на поўначы, узвышаная зона на паўночным захадзе (Атакора) і урадлівыя Нігерскія раўніны на паўночным усходзе.
Паўночная частка краіны пакрытая саваннай з акацыямі і баабабамі. Цэнтральная частка краіны занятая сухімі лясамі, якія часова скідваюць лісьце. Сустракаюцца ўчасткі вільготных вечназялёных лясоў.
У паўночнай частцы краіны клімат субэкватарыяльны, у паўднёвай – экватарыяльны, з двума сэзонамі дажджоў (з сакавіка да чэрвеня і з канца верасьня да пачатку лістапада). У гэтыя пэрыяды выпадае 800 – 1300 мм ападкаў вільготнасьць паветра вельмі высокая. Сярэднегадавая тэмпэраткра паветра вагаецца ад +24°C да +32°C.
[рэдагаваць] Эканоміка
Бэнін гэта краіна ў якой пераважаюць дробныя гаспадаркі і прадпрыемствы. Экспарт краіны складаецца з экспарту пальмавага алею і какавы, якія вырабляюцца ў асноўным у вільготнай, паўднёвай частцы краіны. Горад Катонэ зьяўляецца асноўным портам, і прамысловым цэнтрам Бэніну.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Насельніцтва Бэніну складаецца з 60 народнасьцей. Самыя вялікія зь якіх гэта эве (65%), дагамэі, барба, сомба, яруба. Прыкладна 28% насельніцтва – хрысьціяне, 15% мусульмане, астатнія прытрымліваюцца мясцовых вераў.
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
