Бэрген
Берген (па-нарвэску: Bergen) — другі па колькасьці жыхароў (217 000 на 2008 год) горад Нарвеэіі, сталіца фюльке Хордалан і буйны горад Заходняй Нарвэгіі. Знаходзіцца на захадзе краіны, на беразе Паўночнага мора ў рэгіёне Мідтхорлан. Займае Бэргэнскую паўвыспу, якая адасоблена ад мора выспамі Аскёй, Халсьнёй і Сутра.
Да 1299 году зьяўляўся сталіцай Нарвэгіі, прыкладна да 1830-х гадоў таксама быў самым буйным горадам краіны. У Сярэднявеччы — частка Ганзэйскага саюзу. Сёньня Бэргэн — буйны порт, цэнтар нафтавай прамысловасьці. У горадзе ёсьць унівэрсытэт. Сярэднявечная набярэжная Бэргэна зьяўляецца адным з аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У 2000 годзе Бэргэн быў прызначаны адной з культурных сталіц Эўропы.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Бэрген — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў