Бэркут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бэркут
GoldenEagle-Nova.jpg
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты
Царства Жывёлы
Падцарства Эўмэтазоі
Разьдзел Двухбакова-сымэтрычныя
Падразьдзел Другаснаротыя
Тып Хордавыя
Падтып Пазваночныя
Надкляса Чацьвераногія
Кляса Птушкі
Падкляса Наванёбныя
Атрад Сокалападобныя
Сямейства Ястрабіныя
Род Арлы
Від Бэркут
Бінамінальная намэнклятура
Aquila chrysaetos
Арэал
Aquila chrysaetos dis(Aiger).png
Арэал

Бэркут, Арол-Маркут (Aquila chrysaetos) — драпежная птушка сямейства ястрабіных, самы буйны арол.

Зьмест

Апісаньне [рэдагаваць]

Памеры цела бэркута дасягаюць 1 мэтар пры масе да 7 кіляграмаў, размах крылаў 1,6-1,8 м. Самкі буйнейшыя за самцоў. Афарбоўка чорна-бурая, на патыліцы і задняй частцы шыі – залаціста-жоўтае пер’е. У маладых птушак хвост белы з цёмнай палоскай па краю, у старых белым застаецца толькі самая аснова хваста. Дзюба кручкаватая, моцная, ногі таксама моцныя з крывымі і вострымі кіпцюрамі. Голас хрыпаты.

Распаўсюджваньне [рэдагаваць]

Арэал бэркута вельмі шырокі. Ён ахоплівае дзьве траціны сушы Зямлі. Але ў сучасных умовах на многіх гэтых тэрыторыях засталіся толькі адзінкі гэтай птушкі. У ХХ стагодзьдзі ў выніку рэскага скарачэньня колькасьці арол-бэркут патрапіў у Чырвоную кнігу.

Харчаваньне [рэдагаваць]

Харчуецца бэркут вавёркамі, зайцамі, мышамі, сусьлікамі, цецерукамі, гусямі, глушакамі, курапаткамі, можа справіцца і з маладымі ці аслабленымі аленямі, казламі, баранамі, лісіцамі і іншымі жывёламі. У час бяскорміцы выкарыстоўвае ў харчаваньні падлу.

Размнажэньне [рэдагаваць]

Бэркуты жывуць усё жыцьцё адной парай, для сваіх птушанят яны будуюць з сучча і гальля вялікія гнёзды-калыскі дыямэтрам да 2-3 м, вышынёй жа яны могуць дасягаць чалавечага росту. Гнёзды разьмяшчаюць на вялікіх дрэвах, у горных раёнах – на скалах, у каменных нішах. Сярэдзіну гнязда ўсьцілаюць пасьцілкай з пуху, пер’я, травы, поўсьці. Арліца кладзе ў гняздо 1-3 (часьцей 2) белых з чырвона-бурымі плямкамі яйкі, на якіх сядзіць паўтара месяца. Бэркут-самец час ад часу дае ёй магчымасць палятаць, пахарчавацца, замяняючы яе на гнязьдзе. Арлянят гадуюць абодва бацькі, носячы ім у гняздо розную жыўнасьць. У тры месяцы арляняты ўжо пачынаюць вучыцца лётаць, але са сваімі бацькамі яны разьвітваюцца толькі праз год.

Бэркут і чалавек [рэдагаваць]

Да жыцьця ў няволі бэркут прызвычайваецца нядрэнна, працягласьць яго жыцьця ў заапарках дасягае 60 і болей гадоў, але там ён не размнажаецца. У Казахстане і Сярэдняй Азіі бэркута са старадаўніх часоў прыручаюць і выкарыстоўваюць на паляваньні. Арол здабывае для людзей зайцаў, ліс, маладых ваўкоў і розных птушак. Прычым прыручаная птушка можа жыць у гаспадара многія гады, цярпьліва выконваючы свае паляўнічыя абавязкі.

Ахова [рэдагаваць]

Від уключаны ў Дадатак І Дырэктывы ЭЗ па ахове рэдкіх птушак, Дадатак ІІ Бэрнскай канвэнцыі, Дадатак ІІ Бонскай канвэнцыі, аднесены да SPEC 3. Бэркут занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Латвіі, Летувы, Польшчы, Расеі, Украіны.

Commons-logo.svg  Бэркутсховішча мультымэдыйных матэрыялаў