Бэрмудзкі трыкутнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Клясычныя межы Бэрмудзкага трыкутніка

Бэрмудзкі трыкутнік — раён у Атлянтычным акіяне, у якім нібыта адбываюцца таямнічыя зьнікненьні марскіх і паветраных суднаў. Раён абмежаваны лініямі ад Флорыды да Бэрмудзкіх астравоў, далей да Пуэрта-Рыка й назад да Флорыды праз Багамы. Аналягічны «трыкутнік» у Ціхім акіяне называюць Д’ябальскім.

Раён зьяўляецца вельмі складаным для навігацыі: тут вялікая колькасьць водмеляў, часьцяком зараджаюцца цыклёны й штармы. Вылучаюцца розныя гіпотэзы для тлумачэньня загадкавых зьнікненьняў у гэтай зоне: ад незвычайных зьяваў надвор’я да выкраданьняў іншаплянэтнікамі або жыхарамі Атлянтыды. Скептыкі сьцьвярджаюць, аднак, што зьнікненьні суднаў у Бэрмудзкім трыкутніку адбываюцца не часьцей, чым у іншых рэгіёнах сусьветнага акіяна, і тлумачацца натуральнымі прычынамі. Такога ж меркаваньня прытрымліваецца Берагавая ахова ЗША і страхавы рынак Lloyd's.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бэрмудзкі трыкутніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: 25° пн. ш. 71° з. д. / 25° пн. ш. 71° з. д. / 25; -71