Бэрнард Хайтынк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Бэ́рнард Ё́хан Хэ́рман Ха́йтынк (Bernard Johan Herman Haitink; нарадзіўся 4 сакавіка 1929) — нідэрлядзкі дырыгент.

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў Амстэрдаме, навучаўся ў Амстэрдамскай кансэрваторыі. У 1954 і 1955 гадох браў курсы дырыгаваньня ў Фэрдынанда Ляйтнэра.

Хайтынк быў прызначаны другім дырыгентам Аркестру нідэрляндзкага радыйнага саюзу ў 1955 годзе. У 1957 годзе заняў пазыцыю галоўнага дырыжора Нідэрляндзкага філярманічнага аркестру радыё. Ягоны дырыжорскі дэбют з Каралеўскім аркестрам Канцэртгебаў адбыўся 7 лістапада 1957 году, калі ён замяніў на канцэрце Карла Марыя Джуліні. Па раптоўнай сьмерці Эдуарда ван Бэйнума ў 1959 годзе Хайтынк стаўся галоўным дырыжорам Аркестру Канцэртгебаў. У пэрыяд ад 1961 да 1964 году падзяляў гэтую пазыцыю з Эўжэнам Ёхумам. Затым Хайтынк заставаўся аднаасобным галоўным дырыжорам да 1988 году, ягоным наступнікам стаўся Рыкарда Шайі. Ад 1999 году Хайтынк - ганаровы дырыжор Каралеўскага аркестру Канцэртгебаў.

За межамі Галяндыі Хайтынк узначальваў Лёнданскі філярманічны аркестар, у пэрыяд ад 1967 да 1979 году. Быў таксама музычным кіраўніком Гліндбурнскага опэрнага тэатру, Ангельшчына, ад 1978 да 1988 году. Займаў такую ж пазыцыю ў Каралеўскім опэрным тэатры Ковэнт Гардэн у Лёндане ад 1987 да 2002 году. У пэрыяд 2002-2004 быў галоўным дырыжорам Дрэздэнскай опэры. У розны час кіраваў таксама Бостанскім сымфанічным аркестрам, Нацыянальным аркестрам Францыі, Венскім філярманічным аркестрам, Бэрлінскім філярманічным аркестрам. У цяперашні час ёсьць галоўным дырыжорам Чыкагскага сымфанічнага аркестру.

Хайтынк мае вялікі разнастайны рэпэртуар, уключаючы усе сымфоніі Людвіга ван Бэтговэна, Яганэса Брамса, Робэрта Шумана, Пятра Чайкоўскага, Антона Брукнэра, Густава Малера, Дзьмітрыя Шастаковіча, Ралфа Ўогана Ўільямза. Знаны як цудоўны інтэрпрэтатар францускіх кампазытараў Марыса Равэля й Клёда Дэбюсі. Выбітнымі ёсьць ягоныя запісы усіх фартэпіянных канцэртаў Бэтховэна й Брамса з Кляўдыё Араў.

У 1977 годзе Бэрнард Хайтынк быў узнагароджаны ангельскай каралевай Элізабэтай II Ордэнам Брытанскай імпэрыі, a ў 2002Ордэнам Кавалераў Славы.

7 лістапада 2006 году ў Канцэртгебаў адбыўся гала-канцэрт з нагоды 50-гадовага юбілею ягонага першага дырыгаваньня Аркестрам Канцэртгебаў (Goud voor Haitink). У праграме былі Чацьвертая Сымфонія і Das Lied von der Erde Густава Малера.

У 2008 годзе адчынены новы будынак Амстэрдамскай Кансэрваторыі. Вялікая канцэртная заля ў гэтым будынку названая ў гонар Бэрнарда Хайтынка (Bernard Haitinkzaal).

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах