Бэрта фон Зутнэр
Бэрта фон Зутнэр (баранэса Бэрта фон Зутнэр, ням. Bertha Sophie Felicitas Freifrau von Suttner, народжаная Кiнскi, ням. Kinsky; 9 чэрвеня 1843, Прага — 21 чэрвеня 1914, Вена) — аўстрыйская пісьменьніца, дзеяч міжнароднага пацыфісцкага руху, першая жанчына-ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1905) і другая жанчына наогул, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію (пасьля Марыі Кюры).
[рэдагаваць] Дзейнасьць
У 1892 г. Бэрта фон Зутнэр разам з Альфрэдам Фрыдам засноўвае пацыфісцкі часопіс «Далоў зброю!», у якім вядзе рубрыку «Камэнтары на палях па сучаснай гісторыі».
90-я гг. XIX ст. сталі пэрыядам рэзкага нарастаньня мілітарызму; Зутнэр ўдзельнічала ў рабоце шматлікіх канфэрэнцыяў міралюбных сілаў, прычым часта аказвалася адзінай жанчынай-дэлегатам. Бэрта і яе муж Альбэрт фон Зутнэр прыклалі нямала намаганьняў для арганізацыйнай, інфармацыйнай і фінансавай падрыхтоўкі Гаагскай мірнай канфэрэнцыі 1899 г. Пасьля сьмерці мужа ў 1902 г. Зутнэр працягвае актыўную пацыфісцкую дзейнасьць, зьдзяйсняе турнэ па ЗША і Нямеччыне, выступаючы зь лекцыямі (1904—1905), сустракаецца з прэзыдэнтам ЗША Тэадорам Рузвэльтам.
| Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру (1901—1925) | |
|---|---|
|
Жан Анры Дзюнан / Фрэдэрык Пасі (1901) · Элі Дзюкамэн / Шарль Альбэр Гоба (1902) · Ўільям Рандал Крымэр (1903) · ІМП (1904) · Бэрта фон Зутнэр (1905) · Тэадор Рузвэлт (1906) · Эрнэста Тэадора Манэта / Люі Рэно (1907) · Кляс Понтус Арнальдсан / Фрэдрык Баер (1908) · Агюст Бэернарт / Поль Анры Бэнжамэн д'Этурнэль дэ Канстан (1909) · МБМ (1910) · Тобіяс Асэр / Альфрэд Герман Фрыд (1911) · Эліў Рут (1912) · Анры Ляфантэн (1913) · МКЧК (1917) · Томас Ўудра Ўілсан (1919) · Леон Буржуа (1920) · Карл Яльмар Брантынг / Крыстыян Лянге (1921) · Фрыцьёф Нансэн (1922) · Джозэф Остын Чэмбэрлэн / Чарлз Гейтс Даўэс (1925) Поўны сьпіс · (1901—1925) · (1926—1950) · (1951—1975) · (1976—2000) · (2001—2025) |
|