Бэрыслаў
| Бэрыслаў | |
| Берислав | |
Царква |
|
| Былыя назвы: | Сьвятога Яна, Вітаўтава Мытніца |
| Вобласьць: | Хэрсонская |
| Раён: | Бэрыслаўскі |
| Плошча: | 9,11 км² |
| Насельніцтва: | 14 069 (2007) |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +380 5546 |
| Паштовы індэкс: | 74300 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 46°50′ пн. ш. 33°25′ у. д. / 46.833° пн. ш. 33.417° у. д.Каардынаты: 46°50′ пн. ш. 33°25′ у. д. / 46.833° пн. ш. 33.417° у. д. |
|
Бэрыслаў на мапе Ўкраіны
Бэрыслаў
|
|
Бэрысла́ў (па-ўкраінску: Берислав) — места ў Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Дняпро, на правым беразе Кахоўскага вадасховішча. Адміністрацыйны цэнтар Бэрыслаўскага раёну. Знаходзіцца за 75 км ад Хэрсону і за 12 км ад чыгуначнай станцыі Казацкая. Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Новай Кахоўкай і Хэрсонам.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Замак Сьвятога Яна
- Асноўны артыкул: Сьвятога Яна
У XIV—XV стст. тэрыторыя сучаснага Бэрыслава ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. На пераправе праз Дняпро знаходзілася літоўская мытня, вядомая пад назвай Вітаўтава Мытніца.[1]
Паводле найбольш распаўсюджанай навуковай вэрсіі, менавіта тут у 1398 року вялікі князь Вітаўт збудаваў мураваны памежны замак Сьвятога Яна.[2]
Напрыканцы XV ст. гэтую тэрыторыю захапілі крымскія татары, Вітаўтавыя мытня й замак былі зруйнаваныя.
[рэдагаваць] Газы-Кермэн
Новыя турэцкія валадары ўзьвялі тут цьвердзь Газы-Кермэн (па-крымску: Ğazı Kermen; па-асманску: غازى كرمان, Gazi Kirmân), што перакладаецца з турэцкай як «Дзявочая фартэцыя». Цьвердзь зьяўлялася перашкодай для казацкіх чаек, якія плылі ўніз па Дняпры.
У 1695 року пасьля працяглай аблогі фартэцыю здабылі казацкія палкі гетмана Івана Мазэпы. Даўняя запароская назва Бэрыслава — Таванская Пераправа.
[рэдагаваць] Бэрыслаў
У 1775—1783 роках, па ўваходжаньні гэтых зямель у склад Расейскай імпэрыі, Казыкермэн быў цэнтрам Казыкермэнскага павету. У 1784 року на рэштках турэцкай фартэцыі быў закладзены Бэрыслаў.
Разьмешчаны пры пераправе на шляхі ў Крым, Бэрыслаў ў першай палове XIX ст. зрабіўся значным перавалачным пунктам на Дняпры. Места набыла вялікае значэньне ў гандлі хлебам паміж Цэнтральнай Украінай і Крымам.
Ад 1919 року ў Бэрыславе замацавалася савецкая ўлада. З 26 жніўня 1941 па 13 сакавіка 1944 року места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
З 1991 року Бэрыслаў у складзе незалежнай Украіны.
[рэдагаваць] Эканоміка
Бэрыслаў мае разьвітую прамысловасьць: мэханічны, масла-сырыробны заводы, прамкамбінат (вытворчасьць цэглы, дахоўкі і інш. будаўнічых матэрыялаў), харчкамбінат.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Каля Бэрыслава знаходзяцца важныя аб’екты ўкраінскай культурнай спадчыны — Каменская Сеч, магіла кашавога атамана Косьці Гардзіенкі, Грыгорые-Бізюкоў манастыр ды рэшткі фартэцыі Цягін. У самім месьце захавалася драўляная Сьвята-Ўвядзенская царква (1725)
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Я. Н. Бичевая, В. А. Камкин, В. П. Устиненко. Берислав // История городов и сел Украинской ССР: В 26 т. Херсонская область / АН УССР. Ин-т истории; Гл. редкол.: П. Т. Тронько (пред.) и др. — К.: Гл. ред. Укр. сов. энцикл. АН УССР, 1983.
- ^ Александр Скороход. Топонимика родного края. Бериславский район // Гривна-СВ № 28 (139) 10.07.2004. С. 6
[рэдагаваць] Літаратура
- История городов и сел Украинской ССР: В 26 т. Херсонская область / АН УССР. Ин-т истории; Гл. редкол.: П. Т. Тронько (пред.) и др. — К.: Гл. ред. Укр. сов. энцикл. АН УССР, 1983. — 667 с.
| Бэрыслаўскі раён | |
|---|---|
| Гарады / Месты |
Бэрыслаў
|
| Мястэчка | |
| Вёскі |
Адрадакам'янка · Бургунка · Віраўка · Вольгаўка · Высокае · Зьмееўка · Інгулаўка · Качкараўка · Кашара · Кірава · Костырка · Крупіца · Куйбышава · Львова · Львоўскія Атрубы · Максіма Горкага · Мікалаеўка · Мілава · Наваселка · Новабэрыслаў · Новакаіры · Першатраўневае · Ракаўка · Рэспубліканец · Саблукаўка · Стэпнэ · Суханава · Таўрыйскае · Тараса Шаўчэнкі · Тамарына · Ураджайнае · Цягынка · Чайкіна · Чырвоны Яр
|
| Селішчы | |
|
Хэрсонская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны | ||
| Гарады / Месты |
Бэрыслаў · Генічаск · Голая Прыстань · Кахоўка¹ · Новая Кахоўка · Скадоўск · Таўрыйск · Хэрсон · Цурупінск
¹ абласное падпарадкаваньне |
|
| Вялікае Княства Літоўскае ў Паўночным Прычарнамор'і | |
|---|---|
|
Балаклей (Баланава ¹) • Вітаўка (Мікалаеў) • Вітаўтаў Мост (Первамайск) • Вітутаў (Брод) • Гедвілава (Крывое Возера) • Дашаў (Ачакаў) • Каравул (Рашкаў) • Кацюбееў (Адэса) • Маяк-Караул (Маякі) • Саколец (Вазьнясенск) • Сьвятога Яна (Бэрыслаў ²) • Чорны Горад (Белгарад-Днястроўскі ³)
|
|
| - ¹ паводле адной з вэрсіяў; - ² згодна зь іншым меркаваньнем — на месцы сучаснага Хэрсона; - ³ цяпер у ягоных межах, сам Белгарад быў заснаваны значна раней; | |