Бэтына фон Арнім

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бэтына фон Арнім
Bettina von Arnim
Bettina von Arnim.jpg
Гравюра, выкананая дачкой пісьменьніцы, на аснове мініятуры невядомага мастака (не пазьней за 1810 год)
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні: Elisabeth Catharina Ludovica Magdalena Brentano
Нарадзілася: 4 красавіка 1785, Франкфурт-на-Майне
Памерла: 20 студзеня 1859 (73 гады), Бэрлін
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: празаік
Гады творчасьці: 18351852
Напрамак: рамантызм
Wikisource-logo.svg Творы ў ВікіКрыніцы

Бэтына фон Арнім (па-нямецку: Bettina von Arnim; 4 красавіка 1785, Франкфурт-на-Майне — 4 красавіка 1785, Бэрлін) — нямецкая пісьменьніца і адна з асноўных прадстаўнікоў нямецкага рамантызму. Дачка Максыміліяны фон Лярош, сястра Клемэнса Брэнтана і жонка пісьменьніка Ахіма фон Арніма.

[рэдагаваць] Біяграфія

Бэтына фон Арнім была шчыльна зьвязаная зь нямецкімі пісьменьнікамі Клемэнсам Брэнтана і Ахімам фон Арнімам: першы быў ейным братам, другі яе мужам. Яе дачка Гізэла фон Арнім таксама стала выбітнай пісьменьніцай.

Бэттына нарадзілася 4 красавіка 1785 году ў Франкфурце-на-Майне ў вялікай сям’і італьянскага гандляра. Яе маці Сафі фон Лярош была аўтаркай раманаў, а брат Клемэнс Брэнтана — выбітным паэтам і заснавальнікам гайдэльбэрскай школы рамантычнай паэзіі. Гэта ён натхніў яе на чытаньне сучаснай паэзіі таго часу, асабліва творчасьці Ёгана Вольфганга Гётэ.

[рэдагаваць] Бэтына фон Арнім і Гётэ

У 1806 годзе пачалося працяглае сяброўства Бэтыны фон Арнім з маці Гётэ, Катарынай Элізабэт Гётэ. Паэт не адказваў на ўзьнёслыя лісты Бэтыны. Праз год Бэтына была прадстаўлена абажанаму ёй Гётэ ў Ваймары, і завязалася ліставаньне, якое па сьмерці Гётэ было апублікавана Бэтынай фон Арнім пад загалоўкам «Ліставаньне Гётэ зь дзіцем». У 1811 годзе сяброўскія адносіны паміж Бэтынай і Гётэ былі разорваныя праз скандал паміж Бэтынай і жонкай Гётэ Крыстыянай.

На выставе карцінаў сябра Гётэ Ёгана Гэнрыха Маера Бэтына дазволіла сабе абразьліва адгукнуцца пра творчасьць мастака. У адказ на гэта Крыстыяна сарвала з Бэтыны акуляры, а Бэтына назвала Крыстыяну «шалёнай каўбасой». Адгэтуль дом Гётэ быў закрыты для Бэтыны і яе мужа. Пасьля сустрэчы з парай Арнімаў праз год у Бад-Тэпліцы, Гётэ зрабіў выгляд, што не заўважыў іх. На шматлікія лісты Бэтыны да Гётэ адказу таксама не пасьледвала.

Бэтыне быў прысьвечаны раман Мілана Кундэры «Несьмяротнасьць» (Nesmrtelnost; 1990).

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Беттина фон Арнимсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах