Бэшыкташ Стамбул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэшыкташ
Поўная назва Beşiktaş Jimnastik Kulübü
Заснаваны 1903
Горад Стамбул, Турэччына
Стадыён Інэню
Умяшчальнасьць: 32 145
Прэзыдэнт Ахмэт Нур Чэбі[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
bjk.com.tr (анг.)​ (тур.)

«Бэшыкта́ш» (па-турэцку: Beşiktaş) — турэцкі футбольны клюб з гораду Стамбулу. 16-разовы чэмпіён Турэччыны, 10-разовы ўладальнік Кубка Турэччыны. Клюб зьяўляецца адным з асноўных камандаў у Турэччыне. «Бэшыкташ» баў заснаваны ў 1903 годзе ў раёне Бэшыкташ у эўрапейскай частцы Стамбулу. Клюб зьяўляецца першым спартовым клюбам Турэччыны. Клюб мае ня толькі футбольную каманду, але таксама й каманду ў такіх відах спорту, як баскетбол, валейбол, гандбол, лёгкая атлетыка, бокс, барацьба, шахматы, брыдж, гімнастыка, веславаньне, настольны тэніс, паралімпійскія віды спорту й пляжны футбол[1]. Хатнім стадыёнам «Бэшыкташу» зьяўляецца арэна «Інэню», якая здольная зьмясьціць 32 145 чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэшыкташ быў створаны ў 1903 годзе ў позьні пэрыяд існаваньня Асманскай імпэрыі. Група з 22 маладых людзей сабраліся ў пэўны дзень, каб заняцца цялеснымі практыкаваньнямі ў раёне Бэшыкташ. Яны пачалі займаццца ўвосень 1902 году, у садзе маёнтку Асмана Пашы, які тады праходзіў службу ў мэдынскай гвардыі. Розныя спартовыя мерапрыемствы, якімі займаліся маладыя людзі, уключалі ў сябе практыкаваньні на турніку, паралельных брусах, барацьбу, цяжкую атлетыку й гімнастыку. Сярод удзельнікаў такі практыкаваньняў былі сын Асман Пашы, Мэхмэт Шаміл і Хусэйн Бэрэкет, і іншыя маладыя людзі. Султан Абдул Хамід II меў тайных агентаў, якая хадзілі па горадзе, паведамляючы султану пра любыя мерапрыемствы й зборы, якія маглі несьці палітычны характар. Гэтыя агенты даведаўшыся пра спартовы гурт арыштавалі маладых людзей і павезьлі ў паліцэйскі ўчастак. Аднак напружаная сытуацыя хутка вырашылася, бо некаторыя з гэтых маладых людзей былі блізкія да палацавых афіцэраў.

Групе дазволелі працягваць свае практыкаваньні, бо яны не гулялі ў футбол, які ў тыя дні быў забаронены ў Турэччыне. На самай справе, Сэхзадэ Абдулхалім, які меў дачыненьне да султанскай адміністрацыі падтрымліваў заняткі юнакаў.

Гімнастычны клюб Бэрэкету быў заснаваны спэцыяльным дазволам у 1903 годзе. Іхныя спартовыя мерапрыемствы атрымалі большыя свабоды пасьля стварэньня канстытуцыйнай манархіі ў 1908 годзе. Пасьля палітычных падзеяў 31 сакавіка 1909 году, Фуат Балкан і Мазгар Казанчы, якія былі ў Эдырнэ, дайшлі ў Стамбул з рухам арміі. Пасьля сьцішэньня палітычных падзеяў Фуат, які быў добрым трэнэрам па фэхтаваньні, і Мазхар, які быў добрым штангістам і займаўся барацьбой, падтрымалі моладзь і атрымалі іхную згоду на ўдзел у спартовых мерапрыемствах разам. Фуат Балкан зрабіў у сваім доме штаб-кватэру клюбу, які тым часам атрымаў назоў «Бэшыкташ».

Першыя гады ў футболе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З ростам папулярнасьці футболу ў Асманскай імпэрыі ў 1910 годзе, чальцы спартовага клюбу «Бэшыкташ» павольна пачалі больш увагі надаваць футболу. У жніўні 1911 году, Ахмэт Шэрафэтын Бэй стварыў на базе клюбу футбольную каманду. «Бэшыкташ» не ўваходзіў у ніводную мясцовую лігу да 1918 году, калі яны атрымалі перамогу ў сваім першым чэмпіянаце адной зь лігаў Стамбулу. У 1921 годзе яны атрымалі перамогу ў лізе яшчэ раз.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Турэччыны Бр Эрсін Дэстанаглу 2001
2 Сьцяг Нарвэгіі Аб Ёнас Свэнсан 1993
4 Сьцяг Турэччыны Аб Анур Булут 1994
5 Сьцяг Турэччыны Аб Таіп Сануч 1999
6 Сьцяг Гамбіі Аб Амар Колі 1992
7 Сьцяг Харватыі Нап Антэ Рэбіч 1993
8 Сьцяг Турэччыны ПА Саліх Учан 1994
9 Сьцяг Турэччыны Нап Джэнк Тосун 1991
10 Сьцяг Камэруну Нап Вэнсан Абубакар 1992
11 Сьцяг Косава Нап Мілот Рашыца 1996
12 Сьцяг Ганы Аб Дэніел Амарці 1994
14 Сьцяг Турэччыны Аб Эмрэджан Узунхан 2001
15 Сьцяг Ангельшчыны ПА Алекс Окслэйд-Чэмбэрлен 1993
17 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джо Ўорал (ар. Нотынггэм Ф.) 1997
18 Сьцяг Альжыру Нап Рашыд Гезаль 1992
19 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Амір Гаджыягмэтавіч 1997
20 Сьцяг Турэччыны Аб Нэджып Уйсал (капітан) 1991
21 Сьцяг Турэччыны ПА Дэмір Эге Тыкназ 2004
22 Сьцяг Казахстану Аб Бахтыяр Зайнутдынаў 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Альбаніі ПА Эрнэст Мучы 2001
26 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Аб Арцюр Масюакю 1993
27 Сьцяг Турэччыны Нап Эмірхан Дэлібаш 2003
28 Сьцяг Лібіі ПА Аль-Мусраці (ар. Брага) 1996
34 Сьцяг Турэччыны Бр Мэрт Гюнок 1989
40 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Джэксан Мюлека 1999
64 Сьцяг Турэччыны Нап Мустафа Хэкімоглу 2007
65 Сьцяг Турэччыны Нап Арда Кылыч 2005
66 Сьцяг Турэччыны Аб Айтуг Кемэч 2004
75 Сьцяг Турэччыны ПА Тайфур Бінгёл 1993
77 Сьцяг Турэччыны Аб Умут Мэраш 1995
79 Сьцяг Турэччыны Аб Эмрэджан Тэрзі 2004
83 Сьцяг Партугаліі ПА Жэдсан Фэрнандыш 1999
88 Сьцяг Швайцарыі ПА Гэкхан Інлер 1984
90 Сьцяг Турэччыны Нап Сэміх Кылычсой 2005
94 Сьцяг Турэччыны Бр Гэктуг Байтэкін 2004
97 Сьцяг Турэччыны Бр Утку Ювакуран 1997
Сьцяг Турэччыны ПА Бэркай Вардар 2003

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Branches, Football». Besiktas.com.tr.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]