Бялошавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бялошавічы (па-харвацку: Beloševići) — харвацкі й аўстрыйскі шляхецкі род. Шляхецтва нададзенае ў 1635 годзе Сьцепану Бялошавічу за ўдзел у Трыццацігадовай вайне на баку Аўстрыі. У 1827 годзе шляхецтва было зацьверджанае харвацкім саборам за братамі Ёсіпам, Томам і Іванам Бялошавічамі.

Апісаньне гербу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На шчыце намаляваны залаты леў зь мячом, на кляйноце — шабля ў чырвонай руцэ. Падобныя гербы значаць, што былі атрыманыя за баявыя заслугі.

Прадстаўнікі роду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нікола й Юрай, узгадваюцца ў 1730—1758 гадах як шляхцічы харвацкае жупаніі.

Ёсіп, у 1806 годзе пасол ад харвацкага сабору на цырымонію ўступленьня на пасаду бана Дзьюлы Ігнацы.

Людавіт, сын папярэдняга, ураднік у Кланцы й Прэлагу, судзьдзя акружнога суду ў Чабры.

Іван, упраўнік Віравіціцкае жупаніі, жыў у Асіеку.

Юрай (1759—1823), заграбскі паджупан у 1797—1812 гадах.

Антун, сын папярэдняга, уласьнік маёнтку Сельна каля Малых Ерпеняў.

Маўрыцые (1755—1818), удзельнік войнаў супраць Напалеона, капітан кавалерыі ад 1810 году

  1. Арсен (1805—1894)
    1. Отан, жупанскі судзьдзя ў Сіску
      1. Васіліе, судзьдзя
        1. Ота
      2. Даніца, опэрная й канцэртная сьпявачка
  2. Давід, жупанскі судзьдзя ў Броду
    1. Сьцепан (1857—1925), граданачальнік Вараждзіна ў 1894—1896 гадах, паджупан вараждзінскі й банскі дарадца ў 1909—1910 гадах.