Бянюны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бянюны
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ашмянскі
Сельсавет: Барунскі
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°13′59.9″ пн. ш. 26°10′0.5″ у. д. / 54.233306° пн. ш. 26.166806° у. д. / 54.233306; 26.166806Каардынаты: 54°13′59.9″ пн. ш. 26°10′0.5″ у. д. / 54.233306° пн. ш. 26.166806° у. д. / 54.233306; 26.166806
Бянюны на мапе Беларусі
Бянюны
Бянюны
Бянюны

Бяню́ны[1]вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у Барунскі сельсавет. Першыя узгадкі пра вёску адносяцца да пачатку XVI стагоддзя. З 1618 году маёнтак пераходзіць ва ўладараньне Ліпінскіх, потым да Сабалеўскіх. А ў 1809 годзе маёнтак набывае Ёзаф Карчэўскі (1781–1835). Карчэўскія валодалі Бянюнамі да 1939 году, калі маёнтак адабралі ва ўнука Ёзафа Генрыка Карчэўскага (1869–1943). Сын Генрыка Карчэўскага Гедэон у 1939 годзе быў войтам і быў арыштаваны НКВД, а 22 чэрвеня 1941 г. забіты ў ашмянскай турме.

Да сёньня захаваўся панскі дом і рэшткі млына.

Каля вёскі захаваліся нямецкі дот і камандны пункт з часоў Першай сусьветнай вайны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)