Бярозаўка (прыток Дзісны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Бярозаўка
Агульныя зьвесткі
Выток возера Падлужнае
Вусьце Дзісна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 53 км
Сярэднегадавы сьцёк 4,6 м³/с
Плошча басэйну 721 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Бяро́заўка, Бярэ́жвіца — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Дзісны (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Глыбоцкім і Шаркоўшчынскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 53 км. Плошча вадазбору 721 км². Выдатак вады ў вусьці 4,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

На рацэ стаіць места Глыбокае.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца з возера Падлужнага, цячэ празь места Глыбокае, у межах Сьвянцянскіх градаў, далей Полацкай нізінай. Упадае ў Дзісну за 4 км ніжэй за мястэчка Шаркоўшчыну.

Даліна да ўтоку Маргвы трапэцападобная, на астатнім працягу вузкая, шырынёй 0,5—3 км. Абалона пераважна двухбаковая, шырынёй 50 м — 0,5 км. Рэчышча каналізаванае на працягу 1 км у верхняй плыні і 1,5 км каля вёскі Юльянова Глыбоцкага раёну; на астатнім працягу зьвілістае, шырыня яго 14—16 м у вярхоўі і 20—30 м у ніжняй плыні[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 80.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 80.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]