Бярозаўскі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Бярозаўскі раён | |
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Берасьцейская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Бяроза |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
| Насельніцтва | 73 300 |
| Шчыльнасьць | 52 чал./км² |
| Плошча | 1412[1] км² |
| Месцазнаходжаньне Бярозаўскага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Афіцыйны сайт | |
Бяро́заўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі з цэнтрам у горадзе Бяроза. Бярозаўскі раён мяжуе з Івацэвіцкім, Іванаўскім, Драгічынскім, Кобрынскім і Пружанскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці.
Зьмест |
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Бярозаўскі раён адміністрацыйна падзелены на 14 сельсаветаў: Белаазёрскі сельсавет (6 вёсак), Боркаўскі сельсавет (7 вёсак), Бярозаўскі сельсавет (10 вёсак), Зьдзітаўскі сельсавет (8 вёсак), Малецкі сельсавет (16 вёсак), Міжлескі сельсавет (8 вёсак), Нарутавіцкі сельсавет (7 вёсак), Першамайскі сельсавет (8 вёсак), Пескаўскі сельсавет (3 вёскі), Сігневіцкі сельсавет (13 вёсак), Сакалоўскі сельсавет (5 вёсак), Спораўскі сельсавет (2 вёскі), Стрыгінскі сельсавет (8 вёсак) і Сялецкі сельсавет (9 вёсак). Усяго ў Бярозаўскім раёне 112 населеных пунктаў (у тым ліку Бяроза і Белаазёрск).
[рэдагаваць] Гісторыя
Раён быў сфармаваны ў 1940 годзе пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да СССР. У 1958—1967 гадах у раёне была пабудаваная гідраэлектрастанцыя. Для працаўнікоў электрастанцыі ў 1958 годзе быў збудаваны горад Белаазёрск. Таксама ў пасьляваенныя гады пад Бярозай была разьмешчаная эскадрыльля савецкай авіяцыі.
[рэдагаваць] Геаграфія
Раён разьмяшчаецца ў цэнтральнай частцы Берасьцейскай вобласьці, займае паўднёва-ўсходнюю частку Прыбускай раўніны і паўночна-заходнюю частку Прыпяцкага Палесься. Працягласьць з захаду на ўсход 48 км, з поўначы на поўдзень — 41 км.
Праз тэрыторыю раёну працякае рака Ясельда. Найбольшыя вадаёмы — азёры Чорнае, Спораўскае, Белае, вадасховішча Сялец. Рэчкі і азёры займаюць 100 км². На тэрыторыі раёну знаходзіцца 17 водных аб’ектаў, прыдатных для рыбагаспадарчага выкарыстаньня.
На тэрыторыі Бярозаўскага раёну часткова ляжыць рэспубліканскі біялягічны заказьнік «Спораўскі».
Лес займае 25,2 % тэрыторыі раёну. Асноўны лесафондатрымач — Івацэвіцкая лясгаспадарка. Плошча паляўнічых угодзьдзяў Бярозаўскага раёну складае 115 тысячаў га.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы раёну вырабляюць сельскагаспадарчую прадукцыю, керамічную плітку, будаўнічыя матэрыялы, тэкстыль. Праз раён праходзяць важная аўтамабільная траса і чыгунка, якія злучаюць Берасьце і Менск.
[рэдагаваць] Славутыя мясьціны
- Чарняхаўская праваслаўная царква Сьвятога Мікалая (1725)
- Бярозаўскі кляштар — руіны кляштару картузаў, Бяроза
- Старапескаўскі маёнтак, 19 стагодзьдзе
- Касьцёл Сьвятой Панны Марыі, Сігневічы (1795)
[рэдагаваць] Вядомыя жыхары і ўраджэнцы
- Алесь Разанаў (нар. 5 сьнежня 1947 г., вёска Сялец) — беларускі паэт, лаўрэат Купалаўскай прэміі (1990).
- Кадзя Маладоўская (1894—1975) — вядомая габрэйская паэтка, пісала на ідыш.
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
|
Берасьцейская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Баранавіцкі · Берасьцейскі · Бярозаўскі · Ганцавіцкі · Драгічынскі · Жабінкаўскі · Івацэвіцкі · Камянецкі · Кобрынскі · Лунінецкі · Ляхавіцкі · Маларыцкі · Пінскі · Пружанскі · Столінскі · Янаўскі (Іванаўскі)
|
|
| Гарады / Месты |
Баранавічы¹ · Белаазёрск · Берасьце · Бяроза / Бяроза-Картуская · Высокае / Высока-Літоўск · Ганцавічы · Давыд-Гарадок · Драгічын · Жабінка · Івацэвічы · Камянец · Кобрынь · Косава · Лунінец · Ляхавічы · Маларыта · Мікашэвічы · Пінск · Пружаны · Столін · Янаў (Іванава)
¹ абласное падпарадкаваньне |
|
| Мястэчкі | ||
| Берасьцейская вобласьць БССР (1939—1990) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Антопальскі (1939—1959) · Берасьцейскі (з 1939) · Быценскі (1954—1957) · Бярозаўскі (з 1939) · Высокаўскі (1939—1962) · Гайнаўскі (1939—1944) · Ганцавіцкі (1954—1962, з 1966) · Гарадзішчанскі (1954—1962) · Давыд-Гарадоцкі (1954—1961) · Дамачаўскі (1939—1956) · Дзівінскі (1939—1959) · Драгічынскі (з 1954) · Жабінкаўскі (1939—1959, з 1966) · Жабчыцкі (1954—1957) · Іванаўскі (1954—1962, з 1965) · Камянецкі (з 1939) · Кляшчэльскі (1939—1944) · Косаўскі (з 1947 — Івацэвіцкі) (1939—1962, з 1965) · Кобрынскі (з 1939) · Лагішынскі (1954—1962) · Ленінскі (1954—1960) · Лунінецкі (з 1954) · Ляхавіцкі (з 1954) · Маларыцкі (1939—1962, з 1965) · Навамыскі (з 1957 — Баранавіцкі) (з 1954) · Пінскі (з 1954) · Поразаўскі (1939—1944) · Пружанскі (з 1939) · Ружанскі (1939—8.1.1954, 19.6.1954—1962) · Столінскі (з 1954) · Сямяціцкі (1939—1944) · Шарашоўскі (1939—1956) · Целяханскі (1954—1959)
|