Бяроза (горад)
| Бяроза | |||||
Руіны кляштару картузаў |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1477 | ||||
| Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
| Раён: | Бярозаўскі | ||||
| Насельніцтва: | 29 500 (2006) | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1643 | ||||
| Паштовы індэкс: | 225210 | ||||
| Аўтамабільны код: | 1 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°33′ пн. ш. 24°58′ у. д. / 52.55° пн. ш. 24.967° у. д.Каардынаты: 52°33′ пн. ш. 24°58′ у. д. / 52.55° пн. ш. 24.967° у. д. | ||||
|
Бяроза на мапе Беларусі
Бяроза
|
|||||
Бяро́за, да 1945 году Бяро́за-Карту́ская — горад у Беларусі, на рацэ Ясельда. Адміністрацыйны цэнтар Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 29,5 тыс. чал. (2006). Знаходзіцца за 102 км на паўночны ўсход ад Берасьця, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картуская (лінія Берасьце — Баранавічы); на аўтамабільнай дарозе Кобрынь — Баранавічы.
Бяроза-Картуская — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны. Да нашага часу тут захаваліся руіны адзінага на абшарах Вялікага Княства Літоўскага кляштарнага комплексу картузаў, колішняга нэкропалю чарэйска-ружанскай лініі роду Сапегаў. У 1934—1939 гадох, за польскім часам, у мястэчку дзейнічаў канцэнтрацыйны лягер для палітычных зьняволеных.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Раньняя гісторыя. Гандлёвае мястэчка
Першы вядомы пісьмовы ўспамін пра Бярозу датуецца 1477 годам, калі Ян Гамшэй са сваёй жонкай Барбарай заснавалі тут касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы. Вёска ўваходзіла ў склад Сялецкай воласьці Берасьцейскага павету[1]. У 1538 годзе касьцёл перайшоў да новых гаспадароў, а менавіта: «Ян і Ганна Гамшэі са Зьдзітава са сваім сынам Станіславам, а таксама дзецьмі апошняга Марцінам, Паўлам, Янам, Юрам са сваімі жонкамі ў Бярозе, нашчадкамі Гамшэяў, у 1537 годзе на алтары бярозаўскага касьцёла імянным запісам, замацаваным пячаткай...» «...Бярозу, плошчу з агароджай, поле Рыбака, карчму з арэнднай платай даравалі і запісалі...».
На мяжы XV—XVI стагодзьдзяў Бяроза зрабілася асяродкам гандлю. Прывілей Жыгімонта Старога выдаў дазвол Мікалаю Гамшэю на правядзеньне ў маёнтку штотыднёвых таргоў зь пятніцы да суботы: «Біў нам чалом дваранін наш пан Мікалай Гамшэй у тым, каб, па-першае, дазволіць яму ў маёнтку бярозаўскім мець таргі ў пятніцу, згодна ліста яго бабкі нябожчыцы — пані Віштарт, і, па-другое, біў нам чалом, каб гэты торг у Бярозе прадоўжыць да суботы і зацьвердзіць на вякі».
У пачатку XVII стагодзьдзя Ян Паўлавіч Гамшэй прадаў Бярозу Ляву Сапегу, канцлеру Вялікага Княства Літоўскага. У 1614 годзе мясьціну набыў харунжы Марцін Німіра «сам маёнтак зь мястэчкам і ўсёй маёмасьцю». Але знаходзілася Бяроза ў руках М. Німіра нядоўга: ён не вылучаўся стараннасьцю і гаспадарлівасьцю, і неўзабаве пасьля набыцьця пазычыў мястэчка тутэйшым жыдам. Збанкрутаванага М. Німіру зь цяжкага становішча выратаваў у 1617 годзе Леў Сапега. Канцлер выкупляў яго расьпіскі, якія аддавалі ў заклад Бярозу. «Маёмасьць, — пішацца ў дакумэнце, — належыць канцлеру і яму належаць прыбыткі, пакуль я [Німіра] не вярну яму 14 600 польскіх злотых». Марцін Німіра не знайшоў гэтай сумы, пасьля чаго ўжо ў 1617 годзе суд у Берасьці зацьвердзіў акт продажу мясьціны «на вякі Льву Сапегу», а менавіта «маёнтак у Бярозе, землі, палі, само мястэчка Бярозу з усімі жыхарамі, з кірмашом, рэкі, азёры, млыны, бабровыя ўгодзьдзі на рацэ Ясельдзе» за 24 000 польскіх злотых.
Найперш, як перакананы каталік, Леў Сапега фундаваў у Бярозе касьцёл. Неабходнасьць заснаваньня новага касьцёла абгрунтоўвалася тым, што з 1538 году мясцовы касьцёл з навакольнымі землямі знаходзіўся ў руках кальвіністаў і заставаўся ў іх дзясяткі гадоў, бо калі ён зноў вярнуўся да каталікоў у 1600 годзе, то меў невялікі ўласны надзел і самастойна існаваць ня мог. Леў Сапега дзеля выратаваньня ад банкруцтва касьцёла ў 1620 годзе падараваў яму «ў вёсцы Левашкі чатыры валокі, Траяноўшчынай называемыя», якія паўторна былі замацаваныя ў 1632 годзе. Акрамя заснаваньня новага касьцёла, канцлер дазволіў мясцовым жыдам у 1629 годзе збудаваць школу «ў гэтым мястэчку Бярозе, у якім, збудаваўшы школу, маглі б спакойна праводзіць свае набажэнствы».
Побач з габрэйскім малітоўным домам і касьцёлам у Бярозе існавала ўніяцкая царква. Першыя зьвесткі пра яе месьцяцца ў дакумэнце 1618 году, у якім апісваюцца межы зямель касьцёла, а таксама ідзе гаворка пра землі «рускага папа з царквы».
Пасьля сьмерці Лява Сапегі ў 1633 годзе Бяроза, згодна з тэстамэнтам, перайшла да яго старэйшага сына Яна Сапегі, маршалка Вялікага Княства Літоўскага, пасьля сьмерці апошняга — да ягонага брата Казімера Льва Сапегі.
[рэдагаваць] Заснаваньне кляштару картузаў. Бяроза кляштарная
- Асноўны артыкул: Бярозаўскі кляштар
Казімер Леў Сапега, малодшы з двух сыноў славутага канцлера, быў перакананаым каталіком, ён фундаваў шэраг касьцёлаў і кляштараў, сярод якіх быў картускі кляштар у Бярозе. Закладка першага нарожнага каменя зь вялікай урачыстасьцю адбылася у 1648 годзе, дзе прысутнічалі сам заснавальнік, а таксама біскуп луцкі Андрэй Гембінскі і рымскі нунцыюш ксёндз Ян дэ Торэс.
Пераход бярозаўскага ўладаньня да картузаў быў надзвычайным момантам у гісторыі мястэчка, што перш за ўсё адлюстравалася ў падтрымцы новымі ўладальнікамі разьвіцьця гандлю і рамёстваў. Асаблівую ўвагу надаваў кляштар дакладнасьці вагаў на бярозаўскіх кірмашах. «Жадаем мець дакладнасьць і справядлівасьць у вагах, — піша ксёндз Хрысьціян Бэкерс, — таму спэцыяльна за кошт кляштара накіроўваем хадака ў сталічнае места Вялікага Княства Літоўскага Вільню, каб прынёс інфармацыю ... колькі гарнцаў уваходзіць у віленскую бочку, каб потым ён мог важыць у нашым мястэчку Бярозе згодна віленскіх мераў пры продажы і пакупцы збожжа, напояў, піва, мёду і г. д.». У кляштарнай хроніцы ад 1767 году сустракаецца павучэньне малазямельных сялянаў пра пажаданьне займацца «гандлем або рамяством, адпавядаючым мясцовым умовам, напрыклад, вырабам скураў і гэтак далей».
У 1679 годзе кляштар атрымаў ад караля і вялікага князя Яна Сабескага прывілей на кірмаш у сьвята Адшуканьня Сьвятога Крыжа (паводле паданьня, кляштар заснавалі на месцы ў пушчы, дзе Леў Сапега знайшоў драўляны крыж у часе паляваньня), што спрыяла больш шырокім гандлёвым магчымасьцям мястэчка. Акрамя кірмашу на Сьвятую Тройцу, у Бярозе адбываліся таргі ў дзень праваслаўнага Прычашчэньня. Стараньні картузаў на паляпшэньне гаспадарчых справаў у Бярозе ня здолелі прынесьці вялікага выніку, мястэчка да сярэдзіны XIX стагодзьдзя было маленькім, небагатым населеным пунктам. Яно некалькі разоў гарэла, цярпела ад чумы.
У Вялікую Паўночную вайну ў канцы красавіка 1706 году каля Бярозы адбылася сутычка паміж расейскім і швэдзкімі войскамі. Апошнія пасьля пераходу Ясельды занялі мястэчка і кляштар, якіх спалілі і разрабавалі. Швэды захапілі некалькі манахаў з кляштару, за якіх потым плацілі выкуп.
Значэньне і статус Бярозы пад кіраўніцтвам картузаў не зьмянілася. Уладу ў мястэчку, згодна з загадам пракурора картузіі, выконваў кляштарны ўраднік.
[рэдагаваць] Пад расейскай уладай
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бяроза апынулася ў межах Расейскай імпэрыі, у Пружанскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гарадзенскай губэрні. У 1-й пал. XIX ст. у мястэчку праводзіліся 8 рэгулярных кірмашоў, дзейнічалі 2 гарбарныя і суконная мануфактуры, працавалі 36 крамаў.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады зачынілі кляштар картузаў за удзел манахаў у паўстаньнях 1794 і 1831 гадоў. Інфраструктура кляштару, разам зь мястэчкам, перайшла да Кіраваньня Дзяржаўнай маёмасьці Гарадзенскай губэрні. У пэрыяд 1860—1870-х гадоў паводле рашэньня царскага ўраду значная частка будынкаў кляштару была разабраная. Цэгла пайшла на будову вайсковых кашараў і праваслаўнай царквы ў Бярозе, медзяныя лісты з касьцёла — у Горадню для даху праваслаўнай царквы.
Станам на 1833 у Бярозе было 200 драўляных будынкаў, на 1897 — 5 цагляных і 1070 драўляных, працавалі мужчынская і жаночая народныя вучэльні, фэльчарскі пункт, аптэка. Хуткаму росту мястэчку паспрыяла будова Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі.
Як і ўся Беларусь, Бяроза зьяўлялася часткаю «рысы аселасьці» і была заселеная габрэямі. У пачатку 30-х гадоў XX стагодзьдзя жыды складалі 53% насельніцтва.
- Мястэчка на старых здымках
[рэдагаваць] XX стагодзьдзе
У Першую сусьветную вайну ў 1916 годзе Бярозу занялі нямецкія войскі. У 1918 годзе мястэчка зрабілася часткай Беларускай народнай рэспублікі, потым — БССР.
14 лютага 1919 году Бярозу заняла польскае войска. У польска-савецкую вайну мястэчка двойчы рабілася месцам буйных бітваў. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) яно апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1934 годзе у мурах былых расейскіх кашараў была арганізаваная вязьніца для палітычных зьняволеных — украінскіх нацыяналістаў з ОУН і камуністаў. У лягеры, якім кіраваў паліцэйскі інспэктар з Познані Ян Ґрэфнэр, трымалася да 800 вязьняў. 1 красавіка 1939 году да мястэчка далучылі населены пункт з гміны Сялец — вёску Навасёлкі[2].
У 1939 годзе, па нападзе Нямеччыны і СССР на Польшчу, Заходняя Беларусь была анэксаваная СССР і ўлучаная ў склад БССР. 15 студзеня 1940 годзе Бяроза зрабілася цэнтрам новаўтворанага Бярозаўскага раёну і атрымала статус гораду[3]. Перад вайною бальшавікі стварылі тут базу вайсковай авіяцыі. На ёй дысьлякаваліся 97, 121, 125, 130, 162, 207 і 212 бамбардовачныя авіяпалкі, падрыхтаваныя да нападу на Нямеччыну.
22 чэрвеня 1941 году, у першы дзень вайны з СССР Бярозу занялі нямецкія войскі. За часамі нямецкай акупацыі тут існавала габрэйскае гета. Нацысты забілі або замардавалі больш за 8 тыс. чал. У ваколіцах Бярозы дзейнічалі партызанскія аддзелы пад кіраўніцтвам дэсантаваных з Расеі дывэрсантаў. У ліпені 1944 году горад заняла Чырвонай арміяй.
Па вайне ў Бярозе была адноўленая авіябаза, у раёне збудаваная гідраэлектрастанцыя. У 1995 годзе каля гораду беларускія сілы супрацьпаветранай абароны зьбілі паветраны шар з двума амэрыканскімі аэранаўтамі — удзельнікамі міжнароднай авіярэгаты.
[рэдагаваць] Насельніцтва

- XIX стагодзьдзе: 1830 — 584 муж., зь іх шляхты 6, духоўнага стану 28, мяшчанаў-юдэяў 161, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 389[4]; 1833 — 1,2 тыс. чал.; 1878 — 2507 чал. (1121 муж. і 1386 жан.)[5]; 1897 — 6,2 тыс. чал.
- XX стагодзьдзе: 1931 — 4,5 тыс. чал.[6]; 23.06.1940 — 4,5 тыс. чал.[7]; 1959 — 5,6 тыс. чал.; 1968 — 7,5 тыс. чал.[8]; 1992 — 26 тыс. чал.[3]; 1995 — 31 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2006 — 29,5 тыс. чал.
[рэдагаваць] Адукацыя
У Бярозе працуюць 3 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 7 дашкольных установаў.
[рэдагаваць] Мэдыцына
Мэдычныя паслугі надаюць лякарня і паліклініка.
[рэдагаваць] Культура
Дзейнічаюць дом культуры, кінатэатар, 2 бібліятэкі.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаваньня, будаўнічых матэрыялаў і харчовай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Бярозы |
|---|
|
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Дзейнічае Бярозаўскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Ясельда». Працуе дом паляўнічага «Смалярка»[9].
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Гістарычная забудова (кан. ХІХ ст. — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
- Картузія Сьвятога Крыжа (1648—1689)
- Касьцёл картузіянскі (1648—1689; захаваліся рэшткі званіцы)
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла (кан. ХІХ ст., 2003)
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Касьцёл (1933)
- Сынагога (XIX ст.)
- Царква (1618; грэка-каталіцкая)
[рэдагаваць] Галерэя
- Краявіды Бярозы
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Кадзя Маладоўская(pl) (1894—1975) — вядомая габрэйская паэтка, пісала на ідыш
- BN — вядомы бярозаўскі рок-гурт, пераможца на конкурсе «Басовішча»
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Валерый Грынявецкі. Бяроза // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 364.
- ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 24 marca 1939 r. o zmianie granic miasta Berezy Kartuskiej w powiecie prużańskim, województwie poleskim, Dz. U. Nr 27, poz. 178(пол.)
- ^ a b Я. В. Сяленя. Бяроза // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 170.
- ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
- ^ Bereza-Kartuska // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 140.
- ^ Береза Картузька // Енциклопедія Українознавства. В 10 т. / Гол. ред. В.Кубійович.Т.1: Абаза Микола — Голов’янко Зиновій. — Львів, 1993. Репрінт видання 1955 року видавництва «Молоде життя».
- ^ История // Березовский районный исполнительный комитет
- ^ Берёза // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Береза // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
[рэдагаваць] Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.— 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Bereza-Kartuska // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S.140—141.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Бяроза (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- м. Бяроза на Radzima.org
- Бярозаўскі райвыканкам — афіцыйная старонка
- Неафіцыйны сайт навінаў Бярозы
- Гістарычная Брама — заходнепалескі гістарычны часопіс
- Бярозаўскае габрэйства на jewishgen.org
- Бяроза на польскай мапе 1930 году
- Тапаграфічная мапа Бярозы (Польшча, 1930)
- Схема забудовы Бярозы да 1942 году частка 1, частка 2 паводле l993 «Memorial Book of Kartuz Bereza»
- Сучасная мапа Бярозы(рас.)
- Фатаграфіі на «Глёбусе Беларусі»
- Юлія Дарашкевіч. Бяроза // Наша Ніва, 30 ліпеня 2008
|
Берасьцейская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Баранавіцкі · Берасьцейскі · Бярозаўскі · Ганцавіцкі · Драгічынскі · Жабінкаўскі · Івацэвіцкі · Камянецкі · Кобрынскі · Лунінецкі · Ляхавіцкі · Маларыцкі · Пінскі · Пружанскі · Столінскі · Янаўскі (Іванаўскі)
|
|
| Гарады / Месты |
Баранавічы¹ · Белаазёрск · Берасьце · Бяроза / Бяроза-Картуская · Высокае / Высока-Літоўск · Ганцавічы · Давыд-Гарадок · Драгічын · Жабінка · Івацэвічы · Камянец · Кобрынь · Косава · Лунінец · Ляхавічы · Маларыта · Мікашэвічы · Пінск · Пружаны · Столін · Янаў (Іванава)
¹ абласное падпарадкаваньне |
|
| Мястэчкі | ||
| Пружанскі павет | |
|---|---|
| цэнтар павету — места Пружаны | |
| Ваяводзтвы |
Слонімская губэрня (1795—96) · Літоўская губэрня (1797—1801) · Гарадзенская губэрня (1801—1915) · Берасьцейская акруга пад ЦКУЗ (1919—20) i ЧКПіЭТ (1920) · Палеская акруга (1920—21) · Палескае ваяводзтва (1921—39)
|
| Месты (1919—39) | |
| Вясковыя гміны (1919—39) |
Байкі (да 1926) · Белавежа (да 1920 →) · Бяроза-Картуская (да 1932) · Гарадзечна · Дабучын (да 1926) · Котра (да 1932) · Лінова (да 1932) · Малеч · Масева (да 1920 →) · Мацеевічы (да 1926) · Мацясы (да 1925 →) · Міжлесьсе (1926—1932) · Мікіцічы (да 1926) · Носкі (да 1926) · Гміна Пружаны (з 1926) · Равяцічы (да 1932) · Руднікі · Сухопаль (да 1920 → і ← з 1926) · Сялец · Сяхневічы (з 1932) · Чарнякова (да 1926) · Шані (да 1926) · Шарашоў
|
| Месты і мястэчкі гістарычнай Берасьцейшчыны | |
|---|---|
|
Антопаль ¹ · Белая (1.06.1621) ² · Берасьце (15.08.1390) · Бяроза-Картуская · Вішніцы · Воўчын · Высокае-Літоўскае (1494) · Ганна · Гарадзец (10.12.1589) · Дакудава · Дамачава · Дывін (1642) · Камянец (26.06.1503) · Кобрынь (10.12.1589) · Кодань (1511) · Малеч (6.06.1645) · Міжрэчча (XV ст.) · Мілейчыцы (1516) · Пружаны (6.05.1589) · Пяшчатка (1530) · Ражанка · Славатычы (1577) · Сялец · Уладава (1534) · Чарнаўчыцы (1718) · Шарашоў (1726) · Янаў-Падляскі
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |