Бяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Бяроза-Картускі лягер»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Будынак казармаў, дзе месьціўся лягер і памятны манумэнт, 2010

Бяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягер (па-польску: Miejsce Odosobnienia w Berezie Kartuskiej) — лягер для палітычных вязьняў у Бярозе-Картузкай ў міжваеннай Польшчы. Дзейнічаў у пэрыяд 19341939 гадоў.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Будынак вязьніцы

Створаны 12 ліпеня 1934 ў Бярозе-Картузкай па распараджэньню польскага прэзыдэнта Ігнацыя Масьціцкага ад 17 чэрвеня 1934 для асобаў, якія пагражалі бясьпецы, спакою і грамадзкаму парадку [1]. Аўтарам ідэі ствараэньня лягера быў прэм’ер Леон Казлоўскі, падтрымаў яго і Юзэф Пілсудзкі. Згодна з распараджэньням мусіла быць створана некалькі такіх лягераў, але заснаваны быў толькі адзін у Бярозе [2].

Лягер разьмяшчаўся ў будынках былых царскіх кашараў. Гэты лягер меў афіцыйную назву «Miejsce Odosobnienia» і быў прызначаны для асобаў, «дзейнасьць якіх ці намеры даюць падставы верыць, што пагражае зь іх боку парушэньнем бясьпекі, ці грамадзкага спакою». Акрэсьлілі яго як «непрызначаны для асобаў асуджаных ці арыштаваных за злачынствы».

Непасрэдным повадам, дзякуючы якому польскія ўлады заснавалі канцлягер, было забойства 15 чэрвеня 1934 году міністра ўнутраных справаў Браніслава Перацкага, якое выканаў Рыгор Мацейка ад імя Арганізацыі Ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН). Таксама быў забіты й Тадэвуш Галуўка намесьнік кіраўніка «BBWR» (па-польску: Bezpartyjny Blok Współpracy z Rządem — Безпартыйны блёк супрацоўніцтва з ўрадам) — напалітычнай арганізацыі, якая была шчыльна зьвязная, зь Пілсудзкім і яго рухам «санацыі».

У лягер зьмяшчалі на падставе адміністрацыёнай пастановы бяз права апэляцыі на тэрмін 3 месяцы. Той тэрмін мог быць пасьля падоўжаны на чарговыя 3 месяцы (вядомыя выпадкі затрыманьня на год). Акрамя падазраваных у антыдзяржаўнай дзейнасьці і праціўнікаў палітыкі санацыі трымалі тамака гаспадарчых злачынцаў ці падазраваных у такіх злачынствах, а таксама рэцыдэвістаў. На прыканцы існаваньня лягера тамака ж утрыліваліся і падазраваныя ў дыверсыях і віжаваньні на карысьць Трэцяга Райху.

Вязьніцу ў Бярозе-Картузкай стваралі: дырэктар Палітычнага Дэпартамэнту ў Міністэрстве Унутраных Спраў Вацлаў Жуборскі ды кіраўнік Нацыянальнага Адзьдзелу ў тым дэпартамэнце палкоўнік Леон Яраслаўскі. Нагляд за імі аднесьлі да мясцовага кіраўніцва — выконваў палескі ваявода палкоўнік Вацлаў Костак-Бярнацкі, якога часта называлі камэндантам. Фактчна надзорам кіравалі інспэктары паліцыі Баляслаў (зрэдчас падаецца імя Ян) Грэффнер з Познані (да сьнежня 1934), а пасьля Юзэф Камаля-Курганьскі.

Мэтаю лягера было псыхічнае зламаньне вязьняў, каб ужо ніколі не супраціўляліся дзяржаўнай уладзе. Лічылася, што хопіць на тое 3 месяцы, але маценйшым магчыма было працягнуць тэрмін. У канцлягэры акрамя псыхалягічных зьдзекаў ажыцьцяўляліся і фізычныя. Канцлягер быў створаны на ўзор нямецкіх і савецкіх лягэроў[3].

Лягэр распачаў працу 6 ліпеня 1934 году. У гэты дзень былі прынятыя першыя пяць вязьняў: а 20 гадзіне прывезьлі двух эндэкаў з Кракава, а 21 гадзіне трох камуністаў Наваградка. Першымі зьняволеннымі дзеячамі арганізацыі Нацыянальна-Радыкальны Лягэр (ONR) былі: Зыгмунд Дзярмага, Уладыслаў Хацкевіч, Ян Ёдзевіч, Эдвард Кемнітз, Баляслаў Пясэцкі, Мечыслаў Прушынскі, Гэнрык Россман, Уладзімір Шнарбахоўскі і Баляслаў Сьвідэрскі.

Сярод каля 16 тысяч асобаў[4], якія прайшлі праз лягэр у Бярозе, былі ня толькі дзеячы нелегальных ці забароненых санацыйнымі уладамі КПЗБ, Арганізацыі Ўкраінскіх Нацыяналістаў (АУН), Камуністычнай партыі Польшчы (KPP), Нацыянальна-Радыкальны Лягэр (ONR), але таксама і людзі зьвязаныя з Сялянскай партыі (SL) і Польскай сацылістычнай партыяй (PPS). Трымалі тамака напрыклад некалькі дзён публіцыста Станіслава Мацкевіча, які быў тамака зьмешчаны за крытыку загранічнай палітыкі дзяржавы.

Дзейнасьць лягера магчыма падзяліць на 3 этапы

  • 1. лета 1934 - 1935 год.

Масавыя арышты, ізаляваньне палітычных дзеячоў рознага накірунку.

  • 2. 1935- 1936 гады.

Скарачэньне арыштаў. Вызваленьне ўсіх эндэкаў і аўнаўцаў.

  • 3. вясна 1936 - верасень 1939 гг.

Новыя арышты, у сувязі з антыдзяржаўнымі выступамі.Большую частку вязьняў складалі камуністы. У лягэры яны называліся «квятнеўцы» па назьве месяца арышту.

Лягер дзейнічаў да пачатку наступу Чырвонай арміі ў верасьні 1939 году. Але вызваленьне вязьняў Бярозы-Картузкай прышло ад нямецкіх частак - перадавыя часткі фашыстаў прасунуліся на сотню кілямэтраў на ўсход ад Берасьця. Ахова разьбеглася. Вязьні вызваліліся самастойна і разышліся па хатах. У Берасьці яны злавілі і павеілі некалькі паліцэйскіх-ахоўнікаў. [5].

Існуюць непадцьверджаныя зьвесткі, што ў будынкі канцлягера трымалі вязьняў і за Савецкім часам 1939-1941 году[6].

[рэдагаваць] Арганізацыя лягера

Руіны аднаго з будынкаў вязьніцы

У канцлягэры разам ўтрымлівалася ад 100 да 800 чалавек. Нумары, якія атрымлівалі зьмешчаныя туды ў 1939, набліжаліся да 3000. У 1936 было 369 вязьняў, зь іх 342 камуністаў. Жыды траплялі да Бярозы-Картузкай збольшага за фінансавыя злоўжываньні ды за няўлату падаткаў. У апошні тэрмін дзейнасьці прывозілі сюды немцаў.

Да Бярозы траплялі тыя, хто з браку доказаў віны не маглі паўстаць перад судом. Пагроза трапіць у Бярозу была таксама формай ціску на арыштантаў.

[рэдагаваць] Будынкі

Лягер складаўся з трох будынкаў былых царскіх кашараў. Адзін з будынкаў дзе месьціліся камэндант, і яго памошнікі, заставаўся за плотам. У другім будынку была вартоўня, паліцэйскія кашары, пякарня, склады з харчамі і зброяй. У трэцім зьмяшчаліся вязьні. На першым паверсе знаходзіліся кухня і сталоўка. На другім і трэцім зьмяшчаліся камэры падзеленыя па ўсё даўжыні каліджору. Акрамя гэтых будынкаў, у ялгэры была склады, лазьня, памяшканьне для паліва, карцар – восем сырых бэтонных камэр ў склепе сярод поля.

Канцлягэр быў агароджаны высокім драўляным плотам, паверсе працягнуты калючы дрот. На кожным куту стаялі вышкі, дзе дзяжурылі паліцыянты. Звонку лягер аховаў паліцэйскі патруль. Будынак з вязьнямі меў дадатковую агароджу з калючага дроту. Лягерны пляц з дапамогаю клаючга дроту падзяляўся на асобныя сэкцыі[7].

[рэдагаваць] Ахова

На час старэньня лягера ахова складалася з прыкладна 60 паліцыянтаў. Павіны былі служыць асобы ўзростам 25-35 год.

Значную частку аховы складалі паліцыянты, якіх за правіны накіроўвалі сюды на «выпраўленьне» зь іншых рэгіёнаў Польшчы. Яны жылі побач на тэжрыторыі лягера, бязь семьяў. Толькі вуліца імя Касьцюкі падзяляла казармы вязьняў і будынкі аховы. У студзені 1939 на 502 вязьняў прыходзілася 131 шэраговых паліцыянта[5].

[рэдагаваць] Зьмяшчэньне ў лягэр

Новапрыбылых, пасьля афармленьня, пад час якога іх моўна зьневажалі, накіроўвалі на 3 дні ў карантын. Тамака ня было мэблі, вокны да паловы былі забітыя фанэраю, а верхнія былі адчыненыя, таму зімою панавала тамака тэмпература ніжэй за нуль. Падлога была бэтонная.

На працягу дня вязьні вымушаныя былі стаяць тварам да сьцяны. У ночы маглі пакласьціся бяз нарываньня на падлогу, але кожныя паўгадзіны паліцыянты будзілі вязьняў, загаваючы ім ўзьняцца, пашыхтавацца ў шэрагі ля сьуяны, пералічыцца, бегаць, падаць, скакаць. Пасьля гэтага вязьні маглі ізноў легчы на падлогу на паўгадзіны. Любое адхіленьне ад загаду, а гэта вызяначаў паліцыянт, каралася біццьцём палкаю. Зрэшты ў карантыне вязьняў білі ўвесь час, катуючы іх а крыві.

[рэдагаваць] Гімнастыка

Руіны вязьніцы

Гімнастыку праводзілі паліцыянты, ці «інструктары», прызначаныя з крымінальнікаў. Апошнія ў жаданьні выслужыцца былі нашмат больш лютыя за паліцыянтаў. Гімнастыка была найцяжкім зьдзекам як па працягласьці (семь гадзін без перапынкаў для тых, каго не накіравалі на працу), як і па правядзеньні яе згодна карнай сыстэмы вайсковых вучэньняў: падай, паўзі, бег на працягу некалькіх гадзінаў. Мэтаю гэткіх практыкаваньняў было як найбольш фізычна і маральна змучыць вязьня.

Сярод удзельнікаў «вучэньняў» набірался група, якую іранічна называлі «падхарунжаўка». Накіроўвалі туды тых, каго паліцыянты лічылі ўпартымі. Гэтая група займалася альбо ў будынку, які служыў летам для вырабу бэтону (кожны рух ўздымаў з падлогі хмары пылу з бэтону, які ляжаў грубым слоем ў 5 см і не даваў дыхаць), ці за рогам жылога блёку, у месцы, дзе з трубы выплывала мача, ствараючы невялікія лужыны. Пад час адлігі тамака праводзілся практыкаваньні па поўзаньні.

Вязьні былі вымушаны ўсё выконваць бегма. Было забаронена размаўляць між сабою. Паліцыянты зьвярталіся да іх праз «курвін сын», «курва маць», «сьвінячая сьцерва». Паленьне было забаронена.

[рэдагаваць] Туалеты

Зьдзекі праводзіліся нават пад час наведваньня туалету. Гэта можна было рабіць толькі раз на суткі, ранкам: 20 чалавек ставілі ў пакоі зь бэтоннай падлогаю, і на загад кожны зь іх павінен быў зьняць порткі, залатвіць справы і апрануцца. На ўсё адводзілася некалькі сэкундаў, пасьля чаго людзі хадзілі неспаражнёныя, што было пакутліва, асабліва падчас шматгадзіннай гімнастыкі.

[рэдагаваць] Праца

Пад час працы трэба было чысьціць прыбіральні маленькай шчоткай, ці практычна голымі рукамі. Перад харчаваньнем не дазвалялася мыць рукі, забруджаныя калам.

Самай цяжкаю працаю лічылася пампаваньне вады, для чаго трэба было круціць замест каня кола. Яно было змайстравана гэдак, што вязьні мусілі працаваць нізка пахіліўшыся. Выконвалася і цалкам бессэнсоўная праца, як капаньне і засыпаньне равоў, перанос цяжкіх камянёў зь месца на месца.

За ўхіленьне ад працы вязьні атрымлівалі лупцоўку ад 5-да 50 удараў у твар[8].

[рэдагаваць] Рэвізыя

Руіны аднаго з будынкаў вязьніцы

У ночы праводзіліся ператрусы, пад час якіх усе вязьні мусілі распрануцца да гала і прабегчы карыдорам да адной з заляў. Пад час гэтага іх зьбівалі палкамі.

[рэдагаваць] Расклад дня

Пабудка была а 4 раніцы, паўгадзіны пазьней - сьняданак (несалоджаная кава са збожжаці ці жур і 400 грамаў чорнага хлеба на цэлы дзень). А 6.30 распачыналіся «праца» ці «гімнастыка», якія працягваліся да 11.

Абед падавалі а 12, ён складаўся з гарачае вадкасьці бяз тлушчу і порцыі бульбы.

Па абедзе заняткі працягваліся.

Вячэру падавалі а 17 гадзіне. Складалася яна зь несалоджанай кавы са збожжа ці журу. Падрыхтоўка да сну пачыналася а 18.30.

Харчаваньне было замалое, вязьні заставаліся галоднымі, а пакункі ад радзіны былі забароненымі.

Вязьні насілі ў канцлягэры ўласную вопратку, якая вельмі хутка псавалася. Праньне было забаронена, і гэта таксама стварала дадатковы дыскамфорт.

Вязьні хварэлі найперш на хранічныя запаленьні й артрыт.

[рэдагаваць] Жыцьцё пасьля канцлягера

Звольненыя зь Бярозы мусілі спыняць ранейшае палітычнае дзеяньне і не маглі анікому расказваць пра ўмовы ў канцлягэры пад пагрозай новае высылкі ў Бярозу-Картускую. Пасьля звальненьня з лягера шмат людзей мела шэраг хваробаў фізычных (хранічныя запаленьні) і псыхічных (шызафрэнія і дэпрэсія)[9]. Крымінальнікі, да якіх ставіліся лепей, казалі, што лепей год адседзець у жахлівай камэры, чым дзень у Бярозе.

[рэдагаваць] Знакамітыя вязьні лягера

[рэдагаваць] Беларусы

[рэдагаваць] Украінцы

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Rozporządzenie Prezydenta Rzeczypospolitej z dnia 17 czerwca 1934 r. w sprawie osób zagrażających bezpieczeństwu, spokojowi i porządkowi publicznemu, Dz.U. Nr 50 poz. 473 ze zm.(пол.)
  2. ^ Л. Жэброўскі, Прадмова ў: П. Секаноўскі, Obóz odosobnienia w Berezie Kartuskiej 1934—1939, Warszawa 1991, s. 7-8.
  3. ^ Агнежка Кныт — Bereza Kartuska, w: «Karta» nr 59/2009
  4. ^ Агнежка Кныт падае лічбу 3000 вязьняў да канца жніўня 1939, зь якіх 13 памерла. Апошні прыбылы ў лягер Тадевуш Бешчыньскі, 29 жніўня 1939, меў лягерны № 3091, і гэта апошні нумар з асабістых справаў, што захаваліся
  5. ^ a b c d e f g h i j k l Концлагерь в Березе-Картузской — продукт польского «государственного несварения» //Навіны.by
  6. ^ Што такое Бяроза Картуская - у Польшчы ведаюць усе Зьміцер Бартосік, Радыё Свабода 25 чэрвеня 2009
  7. ^ Чырвоныя Казармы Сайт Бярозаўскага райвыканкаму
  8. ^ P. Siekanowski, Obóz odosobnienia w Berezie Kartuskiej 1934—1939, Warszawa 1991
  9. ^ P. Siekanowski, Obóz odosobnienia w Berezie Kartuskiej 1934–1939, Warszawa 1991, s. 27-46
  10. ^ Язэп Малецкі Пад знакам Пагоні

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах