Бярозкаўскі сельсавет (Хоцімскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бяро́зкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзіцца ў заходняй частцы Хоцімскага раёну, мяжуе з Батаеўскім, Баханскім, Трасьцінскім сельсаветамі, Касьцюковіцкім раёнам. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Бярозкі. Старшыня — Уладзімер Пагуляеў. Насельніцтва на 2010 год — 1344 чалавекі[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2007 год:

  • Населеных пунктаў — 10
  • Агульная плошча — 75,7 км²
  • Колькасьць насельніцтва — 959 чалавек
  • Непаўналетніх — 197
  • Працаздольных — 452

5 сьнежня 2011 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Аляксандравічы, Андронаўшчына, Арцюхоўка, Ельня, Кляноўка, Крынічка, Марцінаўка, Новы Пуць, Селішча, Чарняўка — ліквідаванага Чарняўскага сельсавету[2].

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі сельсавету разьмешчаны: СПК «Кастрычнік-Бярозкі», Бярозкаўскі дзіцячы сад, сярэдняя агульнаадукацыйная школа, сельская мэдычная амбуляторыя і аптэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне АСБ «Беларусбанк», Дом культуры, 2 сельскія клюбы, 3 бібліятэкі, дом сацыяльных паслуг, комплексна-прыёмны пункт, 2 аддзяленьні сувязі, 3 крамы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]