Бяссківічныя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бяссківічныя жывёлы
Lampetra fluviatilis.jpg
Мінога рачная (Lampetra fluviatilis)
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Падцарства Эўмэтазоі
Разьдзел Білятэральныя
Падразьдзел Другаснаротыя
Тып Хордавыя
Надкляса Бяссківічныя
Бінамінальная намэнклятура
Agnatha

Бяссківічныя, агнаты (Agnatha) — надкляса ніжэйшых хрыбетных жывёлаў.

Вядома 2 вымерлыя клясы: няпарнаноздравыя і парнаноздравыя; 1 сучасная кляса — кругларотыя, які ўключае міног і міксынаў. Пашыраны ў абодвух паўшар'ях, у марскіх і прэсных водах, на Беларусі вядомы 3 віды міногаў.

Старажытныя прымітыўныя рыбападобныя жывёлы бяз сківіц і парных канечнасьцяў, з хордай. Даўжыня ад некалькіх сантымэтраў (верацёнападобныя жывёлы) да 1 м (пляскатыя донныя формы). Унутраны шкілет храстковы (у вымерлых быў вонкавы касьцявы шкілет). Шчэлепы ў выглядзе мяшкоў зь пялёсткамі энтадэрмальнага паходжаньня. Ноздравая адтуліна ў большасьці няпарная. Паўкружных каналаў 1 ці 2. Рот круглы, сысучага тыпу.

Корм лічынак — расьлінныя рэшткі, водарасьці; дарослыя паядаюць мяса і кроў рыбаў ці зусім ня кормяцца. Выкапнёвыя бяссківічныя ўсмоктвалі разам з глеем і пяском дробныя арганізмы.

Рэшткі бяссківічных вядомы з кембрыю да позьняга дэвону. Росквіт наступіў у познім сылюры і раньнім дэвоне. Іх рэшткі зьяўляюцца вызначальнымі выкапнямі пры вывучэньні адкладаў.